Пляжны футбол. Этап Еўралігі. Матч Расія- Беларусь

Беларусы згуляюць з расіянамі ў матчы Еўралігі па пляжным футболе

8
(абноўлена 12:44 31.07.2017)
Напярэдадні беларуская зборная атрымала перамогу над швейцарцамі ў матчы Еўралігі па пляжным футболе.

МІНСК, 29 ліп — Sputnik. Беларуская зборная сёння згуляе са зборнай Расіі ў матчы Еўралігі па пляжным футболе. Гэта будзе другі матч для нашай зборнай, якую ўзначальвае іспанец Нікалас Альварада.

Напярэдадні беларусы бліскуча абыгралі зборную Швейцарыі з лікам 8:4.

Еўраліга праводзіцца штогод з 1998 года, у гэтым годзе яна праходзіць у Маскве з 28 па 30 ліпеня. Рэгламент турніру ўжо некалькі гадоў не мяняецца: у элітным дывізіёне Еўралігі прымаюць удзел 12 каманд, кожная з якіх правядзе па шэсць матчаў на двух этапах. Усяго ж будзе праведзена пяць асобных этапаў Еўралігі. У выніку восем лепшых каманд выйдуць у Суперфінал, дзе і будзе выяўлены пераможца. У гэтым сезоне вырашальная частка турніру пройдзе ў Італіі з 31 жніўня па 3 верасня.

Дзеючым чэмпіёнам Еўралігі з'яўляецца зборная Украіны. У заключны дзень спаборніцтваў, 30 ліпеня, беларусы сустрэнуцца з грэцкай зборнай.

8
Тэги:
Пляжны футбол, Расія
Каментары