Мінскае Дынама з разгромным лікам прайграла дома Ёкерыту

Мінскае "Дынама" з разгромным лікам прайграла дома "Ёкерыту"

15
Лепшым гульцом у складзе мінчан у правальным стартавым матчы быў прызнаны пачатковец з Канады Куінтан Хаўген.

МІНСК, 24 жні — Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" пацярпеў буйную паразу ў першым матчы новага сезона Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ).

На первый матч минского Динамо в десятом сезоне КХЛ пришли 13800 зрителей
© Sputnik / Виктор Толочко
На першы матч мінскага "Дынама" ў дзесятым сезоне КХЛ прыйшлі 13800 гледачоў

У сераду, 23 жніўня, на "Мінск-Арэне" сталічная дружына прымала гасцей з Фінляндыі — хакейны клуб "Ёкерыт". Сустрэча завяршылася з лікам 1:6 (0:2, 1:0, 0:4). У пераможцаў дакладнымі кідкамі па варотах Юнаса Энрота адзначыліся Браян А'Ніл (4-я хвіліна), Ніклас Енсэн (15), Элі Толванен (42, 49 і 50) і Петэр Рэгін (48). Гол прэстыжу у гаспадароў на свой рахунак запісаў пачатковец Куінтан Хаўген (28).

Автор хет-трика в ворота хозяев Эли Толванен в окружении динамовцев
© Sputnik / Виктор Толочко
Аўтар хет-трыка ў вароты гаспадароў Элі Толванен у атачэнні "дынамаўцаў"

Да гэтага каманды сустракаліся 14 разоў: сем перамог на рахунку "зуброў", сем — у "джокераў". Розніца шайбаў складала 29:40.

Дебютный матч голкипера зубров Юнаса Энрота в КХЛ выдался не самым лучшим
© Sputnik / Виктор Толочко
Дэбютны матч галкіпера "зуброў" Юнаса Энрота ў КХЛ выдаўся не самым лепшым

Наступны матч дзясятага сезону КХЛ мінчане правядуць 25 жніўня. У госці да падапечных Гордзі Дуайера прыедзе падмаскоўны "Віцязь".

15
Тэги:
хоккей, КХЛ, Мінск-арэна, ХК "Ёкерыт", ХК Дынама (Мінск), Фінляндыя, Беларусь, Мінск

Дайвер усталяваў сусветны рэкорд па затрымцы дыхання пад вадой відэа

18
(абноўлена 09:19 12.04.2021)
Будзімір Буда Собат з Харватыі пабіў свой уласны сусветны рэкорд Гінэса па затрымцы дыхання. Ён знаходзіўся пад вадой 24 хвіліны і 33 секунды. Глядзіце на відэа, як ён гэта робіць.

Пастаўлены сусветны рэкорд Гінэса па затрымцы дыхання пад вадой. Аўтар дасягнення - харвацкі дайвер Будзімір Буда Собат. Без кіслароду спартсмен правёў 24 хвіліны 33 секунды. Собат перасягнуў уласны леташні вынік. Папярэдні рэкорд складаў 24 хвіліны 11 секунд.

Заставацца пад вадой на працягу доўгага часу мужчына змог дзякуючы строгім трэніроўкам. Собат навучыўся павольна перапампоўваць насычаную кіслародам кроў па сваім целе.

Раней масквічка Кацярына Някрасава ўстанавіла сусветны рэкорд, праплыўшы без гідракасцюма пад лёдам Байкала. Жанчына пераадолела 85 метраў з затрымкай дыхання за паўтары хвіліны, тэмпература вады, дарэчы, была +0.02 ° C.

Глядзіце таксама:

18

Вундэркінд баявых мастацтваў: маленькая кітаянка валодае кунг-фу як Брус Лі

23
(абноўлена 15:00 09.04.2021)
Сямігадовая кітаянка стала зоркай у сацыяльных сетках дзякуючы сваім дзіўным навыкам баявых мастацтваў. Глядзіце на відэа, як дзяўчынка навучылася кунг-фу па фільмах з Брусам Лі.

Ян Цзысюань ўсяго сем гадоў, а яна ўжо дэманструе ўражлівыя вынікі ў спорце. Дзяўчынка на ўсю моц робіць сальта і круціць нунчакі.

Па словах яе маці, Ян Цзысюань стала займацца баявымі мастацтвамі, калі ёй было ўсяго тры гады.

"Калі яна заканчвала хатняе заданне ў дзіцячым садзе, мы разам глядзелі некалькі фільмаў пра кунг-фу, напрыклад, фільмы Бруса Лі, і мы выявілі, што яна любіла браць прыклад з персанажаў у фільме", - патлумачыла маці Цзысюань.

Мама юнай спартсменкі стала публікаваць відэа з трэніровак у інтэрнэце. Навыкі дзяўчынкі ў баявых мастацтвах ўжо прыцягнулі 600 тысяч падпісчыкаў у сацыяльных сетках. Цяпер бацькі Ян задумваюцца аб сур'ёзнай спартыўнай кар'еры дзяўчынкі.

Глядзіце таксама:

23
Тэги:
Кітай, сацсеткі, мастацтва, відэа
Будаўніцтва газаправода Паўночны паток - 2 у Германіі

"Паўночны паток - 2" запрацуе ўжо гэтым летам - дэпутат

10
(абноўлена 17:56 15.04.2021)
Працэс паскорыўся пасля таго, як да будаўніцтва газаправода ў акваторыі Балтыйскага мора далучылася судна-трубаўкладчык "Акадэмік Чэрскі".

МІНСК, 15 кра – Sputnik. Германія зможа атрымаць газ па "Паўночным патоку - 2" не пазней за лета 2021-га, лічыць кіраўнік камітэта Дзярждумы РФ па энергетыцы, каардынатар дэпутацкай групы па сувязях з нямецкім бундэстагам Павел Завальны.

"Усё ідзе да таго, што мы не пазней лета павінны ўсе працы скончыць", - сказаў ён на сустрэчы дэпутатаў Дзярждумы з калегамі з бундэстага.

Паводле слоў дэпутата, ёсць шанс, што абедзве "ніткі" газаправода будуць выкладзены ўжо ў чэрвені, калі не перашкодзяць замежныя судны: такія прэцэдэнты ўжо былі.

"Ёсць надзея, што Германія па гэтым газаправодзе можа атрымаць першы газ", - сказаў на заканчэнне ён.

Як ідзе будаўніцтва газаправода "Паўночны паток - 2"

Па дадзеных на 31 сакавіка, "Паўночны паток - 2" пабудаваны ўжо на 95%, застаецца ўкласці усяго 121 кіламетр ад агульнай працягласці газаправода па двух нітках. Такую інфармацыю апублікаваў аператар праекта Nord Stream 2 AG (100%-ая даччыная кампанія "Газпрома" - Sputnik).

Праект "Паўночны паток - 2" прадугледжвае будаўніцтва двух нітак газаправода ад узбярэжжа Расіі да Германіі праз Балтыйскае мора. Агульная магутнасць складзе да 55 мільярдаў кубаметраў у год. Газаправод пройдзе праз тэрытарыяльныя зоны Фінляндыі, Швецыі і Даніі.

ЗША рэгулярна пагражаюць санкцыямі кампаніям, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве газаправода. Вашынгтон прасоўвае ў ЕС уласны звадкаваны прыродны газ, а таму спрабуе не дапусціць завяршэння будаўніцтва расійскай магістралі.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
Балтыйскае мора, газаправод, дэпутат, "Паўночны паток - 2"