Два футболы: "Крумкачы" і "Litwins" сустрэнуцца на адным полі

Падпісацца
Далучыцца да футбольнага міксу і патрэніравацца на адным полі са спартсменамі зможа любы глядач.

МІНСК, 28 жні — Sputnik. Дзве народныя футбольныя каманды — "Litwins" і "Крумкачы" — зладзяць агульную трэніроўку, сумясціўшы амерыканскі і еўрапейскі футбол.

Крумкачы святкуюць гол у вароты БАТЭ - Sputnik Беларусь
"Крумкачы" абыгралі БАТЭ, якому вінны грошай

"Падтрымаць любімыя каманды і паспрабаваць свае сілы побач з гульцамі зможа любы глядач. Заўзятараў таксама чакае насычаная праграма футбольнага міні-фэсту з непрадказальнымі і прыемнымі цікавасцямі", — распавялі арганізатары некласічнай трэніроўкі.

Трэніроўка пройдзе 30 жніўня а 19 гадзіне на новым футбольным полі САК "Алімпійскі" (вул. Сурганава, 2а).

"Крумкачы" — футбольны клуб, гісторыя якога распачыналася са стварэння аматарскай "народнай" каманды. Футбалісты атрымалі вялікую папулярнасць сярод глядачоў. Напрыканцы 2015 года футбольны клуб "Крумкачы" упершыню атрымалі магчымасць іграць у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Каманда "Litwins" была створаная як аматарская ў 2010 годзе. Першыя гульцы часам нават не прахозілі адбор, а проста прыходзілі з сябрамі, але хутка аматары пачалі перамагаць. У 2016 годзе каманда прыняла ўдзел у Лізе амерыканскага футболу, адкрытым чэмпіянаце Расіі.

Стужка навiн
0