Хакейны клуб Дынама-Мінск, архіўнае фота

Мінскае "Дынама" прайграла чацвёрты матч запар у КХЛ

13
(абноўлена 17:55 31.08.2017)
Мінчане апусціліся на апошняе месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі - у каманды ўсяго адно ачко.

МІНСК, 31 жні — Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" пацярпеў чацвёртае паражэнне запар у рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ).

У сераду ў Браціславе на "Зімовым стадыёне" адбыўся матч "Слован" — "Дынама-Мінск" у рамках "рэгуляркі" КХЛ. Сустрэча завяршылася з лікам 4:2 (1:1, 0:1, 3:0) на карысць гаспадароў лёду. У складзе пераможцаў адзначыліся Колбі Геноўэй (20-я хвіліна), Андрэй Месарош (47), Міхал Ржэпік (54) і Радэк Смоленяк (58). У "зуброў" дакладныя кідкі на свой рахунак запісалі Аляксандр Паўловіч (14) і Яўген Кавыршын (32).

Зубры працягнулі сваю серыю паразаў. Нагадаем, падапечныя Гордзі Дуайера на старце дзясятага сезону КХЛ прайгралі ўсе тры дамашнія матчы.

Цяпер "бела-сінія" апусціліся на апошняе 13-е месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі — у актыве мінчан адзін бал. А вось "Слован" дзякуючы перамозе над "зубрамі" з апошняга падняўся на 11-е.

Наступны матч "Дынама" правядзе ў суботу ў Маскве супраць "Спартака".

13
Тэги:
КХЛ, хоккей, ХК Дынама (Мінск), ХК "Слован", Братіслава, Славакія
Каментары