Мінскі паўмарфон, архіўнае фота

Арганізатары паўмарафона абвясцілі конкурс для заўзятараў і бегуноў

10
(абноўлена 14:59 06.09.2017)
Акрамя конкурсаў для заўзятараў і ўдзельнікаў Мінскага паўмарафона, арганізатары прапануюць паўдзельнічаць у флэшмобе перад пачаткам мерапрыемства.

МІНСК, 5 вер — Sputnik. Арганізатары "Мінскага паўмарафона-2017" абвясцілі аб правядзенні конкурсаў напярэдадні спартыўнага свята, паведамілі Sputnik у Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі (БФЛА).

Мінскі паўмарафон пройдзе ў сталіцы ў нядзелю 10 верасня. Чакаецца, што ў ім прымуць удзел каля 30 тысяч бегуноў не толькі з Беларусі і краін-суседак, але і далёкага замежжа.

Перад такой грандыёзнай падзеяй арганізатары паўмарафона абвясцілі конкурс на лепшае відэа на тэму "Як я рыхтуюся да Мінскага паўмарафона": ролік працягласцю да хвіліны трэба адправіць на адрас press.minskhalfmarathon2017@mail.ru.

Аўтары дзесяці лепшых відэа атрымаюць эксклюзіўныя прызы ад Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Акрамя таго, абвешчаны і конкурс на лепшы плакат заўзятара паўмарафона, тут будуць шукаць самыя матывуючыя, смешныя, вялікія і іншыя расцяжкі. На банеры абавязкова трэба напісаць #минскийполумарафон2017.

Правядуць і конкурс на вобраз заўзятара, касцюм удзельніка і іншыя. Пераможцы ўсіх конкурсаў атрымаюць каштоўныя прызы.

Акрамя таго, перад пачаткам паўмарафона арганізатары прапануюць паўдзельнічаць у флэшмобе — праспяваць падчас размінкі некалькі радкоў спецыяльнай песні і такім чынам павіншаваць Мінск з 950-годдзем.

10
Тэги:
флешмоб, минскийполумарафон2017, Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі, Мінск, Беларусь
Каментары