Футбалісты зборнай Беларусі, архіўнае фота

Беларускія футбалісты згуляюць супраць Грузіі

18
(абноўлена 09:41 17.10.2017)
У лістападзе "белыя крылы" правядуць два спарынгі - абодва матчы каманды пройдуць на выездзе.

МІНСК, 17 кас — Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе правядзе таварыскую сустрэчу супраць каманды Грузіі, паведамілі Sputnik у прэс-службе Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" (АБФФ).

"Паміж АБФФ і Федэрацыяй футбола Грузіі дасягнута дамоўленасць аб правядзенні таварыскага матчу з удзелам нацыянальных зборных", — распавялі ў АБФФ.

Спарынг адбудзецца 13 лістапада ў Кутаісі.

У АБФФ нагадалі, што ў апошні раз беларускія і грузінскія футбалісты сустракаліся ў рамках адборачнага турніру Чэмпіянату свету-2014. Гульня адбылася ў Тбілісі і завяршылася перамогай гаспадароў (1:0), у паядынку ў адказ у Мінску беларусы былі мацней (2:0).

Раней паведамлялася, што 9 лістапада ў Ерэване пройдзе таварыскі матч Арменія — Беларусь. У мінулыя гады каманды сустракаліся шэсць разоў: тройчы перамагалі беларусы, адзін раз выйгралі армяне, два разы супернікі згулялі ўнічыю. Іх апошні паядынак адбыўся 25 сакавіка 2016 года ў армянскай сталіцы і завяршыўся без забітых мячоў (0:0).

18
Тэги:
товарищеская встреча, футбол, АБФФ, Грузія, Беларусь
По теме
Беларусь прайграла Францыі ў кваліфікацыі ЧС-2018 па футболе
Прадстаўлены медалі чэмпіянату свету па хакеі ў Рызе

Прадстаўлены медалі чэмпіянату свету па хакеі ў Рызе

13
(абноўлена 16:01 12.05.2021)
Узнагароды сусветнага хакейнага форуму чаканіліся на манетным двары ў Нарвегіі, дзе быў выраблены і медаль Нобелеўскай прэміі міру.

МІНСК, 12 траўня - Sputnik. Аргкамітэт чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Рызе прадставіў дызайн медалёў, імі будуць узнагароджваць пераможцаў і прызёраў турніру, паведаміла прэс-служба Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF).

На ўзнагародах намаляваны лагатып сусветнага форуму - хакеіст на фоне стылізаванай хакейнай пляцоўкі. Па краях медалёў нанесена назва і месца правядзення чэмпіянату. Вага адной адзінкі - звыш 400 грамаў, дыяметр складае 10 сантыметраў.

Дызайн распрацавала IIHF разам з Латвійскім манетным дваром за два тыдні. Цікава, што чаканіліся ўзнагароды на манетным двары ў Нарвегіі. Дарэчы, там жа быў выраблены медаль Нобелеўскай прэміі міру.

Па словах кіраўніка аргкамітэта чэмпіянату Эдгарса Бунціса, ажыццёўлена задума - выкарыстоўваць моцны і выразны хакейны знак у дызайне.

"Не забыліся і пра нацыянальны сімвал Латвіі, які будзе прадстаўлены на стужках. Цырымонія ўручэння медалёў і атрыманне трафея - адзін з самых эмацыйных момантаў на кожным спартыўным турніры. Праз 64 матчы мы даведаемся, якія каманды прывязуць гэтыя медалі дадому", - дадаў ён.

Медалі чэмпіянату свету будуць разыграны 6 чэрвеня, калі лепшыя каманды згуляюць у матчах за залатыя і бронзавыя ўзнагароды.

Сусветнае хакейнае першынства ў Рызе пройдзе з 21 траўня па 6 чэрвеня. Беларусь і Расія згуляюць у групе А. Апроч беларусаў і расіян, у групе яшчэ Швецыя, Чэхія, Швейцарыя, Славакія, Данія і Вялікабрытанія. У групе В - Канада, Фінляндыя, ЗША, Германія, Латвія, Нарвегія, Італія і Казахстан. Турнір пройдзе без гледачоў.

Чытайце таксама:

13
Тэги:
Нобелеўская прэмія міру, Нарвегія, Узнагароды, Рыга, Хакей, чэмпіянат, медалі
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка

Апублікаваны новы рэйтынг WTA: Сабаленка ўвайшла ў топ-5

25
(абноўлена 10:00 10.05.2021)
Беларуская спартсменка ў апошні час паспяхова выступіла на тэнісных турнірах у Абу-Дабі і Мадрыдзе.

МІНСК, 10 тра - Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўзнялася на чацвёрты радок у рэйтынгу WTA, новая версія апублікавана на сайце арганізацыі.

Новая пазіцыя стала самай высокай за ўсю кар'еру беларускай спартсменкі. Раней яна ўзнімалася да сёмай пазіцыі - у студзені бягучага года пасля ўдалага выступлення ў Абу-Дабі.

Нагадаем, што Сабаленка таксама паказала выдатны вынік у фінале турніру WTA 1000 у Мадрыдзе - яна атрымала перамогу з лікам 6:0 3:6, 6:4 над першым нумарам сусветнага рэйтынгу аўстралійкай Эшлі Барці.

Іншыя беларускія тэнісісткі не дасягнулі гэтакіх незвычайных поспехаў: Вікторыя Азаранка апусцілася ў рэйтынгу на адзін радок і выпала з топ-15, заняўшы 16-ю пазіцыю, Аляксандра Сасновіч і зусім выпала з першай сотні, апусціўшыся з 92-га на 103-е месца.

Яшчэ адна спартсменка - Вольга Гаварцова ўзнялася на некалькі пазіцый, заняўшы 139-ы радок (раней была на 142-й).

Чытайце таксама:

25
Тэги:
тэнісны турнір, Мадрыд, спартсмен, Арына Сабаленка, рэйтынг WTA
Які сёння дзень: 13 траўня

Які сёння дзень: 13 траўня 2021 года

0
(абноўлена 17:24 12.05.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 232 дні.

Якія падзеі адбыліся 13 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 траўня

  • У 1986 годзе адкрыўся V з'езд Саюза кінематаграфістаў СССР, на якім першым сакратаром быў абраны рэжысёр Элем Клімаў. З "паліцы" былі знятыя раней забароненыя цэнзурай фільмы.

Хто нарадзіўся 13 траўня

  • 1879 год: Іван Серада, беларускі палітык і навуковец, першы старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
  • 1905 год: Стэфанія Станюта, беларуская актрыса.
  • 1933 год: Аляксандр Кішчанка, мастак, аўтар вядомага "Габелену стагоддзя".
  • 1949 год: Сяргей Краўчанка, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік-фантаст Роджэр Жалязны і французскі спявак Грэгары Лемаршаль.

13 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала Іакава Завядзеева - аднаго з дванаццаці апосталаў, бліжэйшага вучня Ісуса Хрыста. У народзе яго называлі Якаў Цёплы, таму што да гэтага дня ўжо ўсталёўвалася добрае надвор'е. Жанчыны верылі, што дождж на Якава прадвяшчае шмат вяселляў увосень. 

13 траўня імкнуліся пазбягаць далёкіх вандровак. Лічылася, што ў гэты час вандруюць па свеце апошнія ліхаманкі, і каб зберагчы здароў'е, лепей было застацца дома.

Калі неба на захадзе яснае, лета будзе пагодлівае, калі ж сонейка сядае ў аблокі, будуць дажджы.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей