Аматары хакейнага клуба Дынама-Мінск

Хакеісты мінскага "Дынама" перамаглі аднаклубнікаў з Рыгі

15
(абноўлена 15:43 30.10.2017)
Падапечныя Гордзі Дуайера пасля трох паражэнняў запар нарэшце парадавалі сваіх балельшчыкаў.

МІНСК, 30 кас — Sputnik. Мінскае "Дынама" завяршыла перамогай выязную серыю з чатырох матчаў у чэмпіянаце КХЛ, беларусы вырвалі перамогу ў авертайме.

Паядынак адбыўся ў сталіцы Латвіі. Першы перыяд прайшоў без закінутых шайбаў. У другім лік адкрылі мінчане, аднак рыжскія аднаклубнікі хутка яго зраўнялі. Трэці перыяд не вызначыў мацнейшага.

У дададзены час мінскае "Дынама" закінула вырашальную шайбу. Ужо праз 20 секунд пасля ўкідвання дакладны кідок у вароты сапернікаў здзейсніў Джасцін Фантэйн.

Выязная серыя матчаў мінскага "Дынама" завяршылася. Ужо 31 кастрычніка "зубры" будуць змагацца з маскоўскім "Спартаком" на хатняй пляцоўцы. Пачатак гульні ў 19:30.

Раней на выездзе сталічны клуб прайграў "Віцязю" (0:4), затым — маскоўскаму ЦСКА (1:4), а пасля — фінскаму "Ёкерыту" (2:0).

15
Тэги:
хоккей, ХК Дынама (Рыга), КХЛ, ХК Дынама (Мінск), Рыга, Латвія, Мінск, Беларусь
Гіганцкія алімпійскія кольцы ў Токіа

Вызначана дата правядзення Алімпійскіх гульняў у Токіа

11
(абноўлена 15:31 30.03.2020)
З-за пандэміі каронавіруса мерапрыемства перанеслі на наступны год, парадкавы нумар Гульняў застанецца такім жа.

МІНСК, 30 сак - Sputnik. МАК і ўрад Японіі прызначылі дату перанесеных Алімпійскіх гульняў у Токіа. Спаборніцтвы пачнуцца 23 ліпеня 2021, паведамляе NHK World-Japan.

Пры гэтым Паралімпійскія гульні адкрыюцца 24 жніўня таго ж года.

Рашэнне аб пераносе Алімпійскіх гульняў-2020 у Токіа было прынята з-за пандэміі каронавіруса.

З новай датай спаборніцтваў пагадзіліся Міжнародны алімпійскі камітэт, урад Японіі, Арганізацыйны камітэт такійскіх гульняў і астатнія арганізацыі.

Алімпійскі агонь застанецца ў Японіі, парадкавы нумар гульняў застанецца без змен.

Гульні-2020 былі апошнім буйным спартыўным форумам, не адмененым ці не прыпыненым з-за пандэміі COVID-19. МАК да апошняга разлічваў, што сітуацыя з распаўсюдам і захворваннем на новы тып каронавіруса палепшыцца і мерапрыемства пройдзе ў тэрмін.

11
Тэги:
каронавірус, Алімпійскія гульні
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя

Як беларусы гулялі ў футбол, калі астатні свет зачыніўся на каранцін

37
(абноўлена 12:49 29.03.2020)
У гэтыя выхадныя ў футбол пры запоўненых гледачамі трыбунах гуляюць толькі ў дзвюх краінах: у Беларусі і Нікарагуа. Глядзіце на відэа, як праходзіў матч на стадыёне ФК "Мінск".

Баль падчас чумы беларусам ладзіць не ўласціва, а вось футбол падчас каронавіруса - гэта па-нашаму. Толькі два футбольныя матчы з гледачамі на трыбунах праходзяць у гэтыя выхадныя ў свеце. Адзін з іх адбыўся ў суботу, 28 лютага, гэта паядынак паміж камандамі "Мінск" і "Дынама-Мінск".

А вечар нядзелі футбол пакажуць у цэнтральнаамерыканскіх краіне Нікарагуа - каронавірус там не спыніў матчы мясцовай прэм'ер-лігі.

Суботняя супрацьстаянне каманд "Мінск" і "Дынама-Мінск" завяршылася з лікам 3:2. Ля ўваходу на стадыён заўзятарам вымяралі тэмпературу цеплавізарам і пасля гэтай працэдуры прапускалі на трыбуны.

УЕФА прыпыніў розыгрыш Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы з-за пандэміі каронавіруса. Беларускі футбол вырашыў не закрывацца на каранцін. Вырашана таксама не абмяжоўваць доступ заўзятараў на трыбуны. Аднак "Беларуская федэрацыя футбола" паабяцала сачыць за развіццём сітуацыі.

Глядзіце на відэа, як у гэтыя выхадныя праходзіў адзін з двух футбольных матчаў у свеце.

37
Тэги:
Беларусь, Футбол
Які сёння дзень: 4 красавіка

Які сёння дзень: 4 красавіка 2020 года

0
(абноўлена 16:17 02.04.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзевяноста пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 271 дзень.

Сёння адзначаецца Дзень інтэрнета. Якія яшчэ падзеі адбыліся 4 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 4 красавіка

У 1919 годзе літоўская Тарыба ўключыла ў свой склад прадстаўнікоў Беларускай рады Гродзеншчыны.

Хто нарадзіўся 4 красавіка

1557 год: Леў Сапега, канцлер Вялікага княства Літоўскага.

1893 год: Мікалай Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазітар, этнограф, паэт.

1967 год: Алег Хаменка, беларускі музыка, лідар гурта "Палац".

Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Майн Рыд і кінарэжысёр Андрэй Таркоўскі.

4 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Васілія. У народзе гэты дзень называюць Васіль Цёплы або Васіль Сонечнік.

Да 4 красавіка ўжо прыкметна цяплела, сонейка з'яўлялася ўсё часцей. Па надвор'ю ў гэты дзень прадказвалі, якім будзе ўраджай у гэтым годзе. Убачыць на зямлі павуцінне лічылася дрэнным знакам. 

Сілія лёккія аблокі прадвяшчаюць добрае і сонечнае надвор'е.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей