Заўзятары мінскага Дынама радуюцца перамозе каманды

Мінскае "Дынама" выйграла дома ў "Спартака" ў КХЛ

17
(абноўлена 09:41 01.11.2017)
Асноўны час матчу завяршыўся нічыёй - 4:4, пераможца быў вызначаны ў серыі булітаў.

МІНСК, 1 ліс — Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" атрымаў хатнюю перамогу ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) супраць маскоўскага "Спартака" з лікам 5:4.

У аўторак, 31 кастрычніка, "зубры" на "Мінск-Арэне" прымалі гасцей з Масквы — "Спартак", якім кіраваў Вадзім Епанчынцаў. Асноўны час матчу завяршыўся з лікам 4:4 (0:1, 3:2, 1:1). Дакладнымі кідкамі у гаспадароў адзначыліся Аляксандр Кітараў (33-я хвіліна), Андрэй Сцяпанаў (35), Крысціян Хенкель (37) і Джэк Скілі (50, у большасці). У складзе гасцей шайбы на свой рахунак запісалі Аляксандр Кузняцоў (13), Уладзіслаў Правольнеў (23), Аляксандр Хохлачоў (40, у большасці) і Аляксей Пепеляеў (58).

У авертайме каманды разышліся мірам, а пераможца вызначыўся ў серыі булітаў. Вікторыю "бела-сінім" прынёс Скілі.

Пасля матчу галоўны трэнер мінчан Гордзі Дуайер прызнаўся, што "цяжкавата" давялося ў трэцім перыядзе. Паводле слоў спецыяліста, "Спартак" паказаў усё, што можа. "Я ўдзячны хлопцам за гульню і за перамогу", — сказаў Дуайер у эфіры тэлеканала "Беларусь 5".

Пасля 28 гульняў мінскае "Дынама" па-ранейшаму займае дзесятае месца ў Заходняй канферэнцыі — 35 ачкоў.

Наступны матч "зубры" правядуць 4 лістапада супраць "Северсталі".

17
Тэги:
хоккей, ХК Спартак, ХК Дынама (Мінск), Масква, Расія, Мінск, Беларусь
Каментары