Сімвал баскетбольнага клуба Цмокі-Мінск

"Цмокі" сумняюцца ў кампетэнтнасці спецыялістаў студыі Лебедзева

5
(абноўлена 09:27 02.11.2017)
Прэс-служба сталічнага клуба выказала здзіўленне пазіцыяй некаторых беларускіх спартыўных СМІ, якія апублікавалі "выпады" расійскіх дызайнераў.

МІНСК, 1 ліс — Sputnik. Баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" адказаў на крытыку свайго лагатыпа расійскай студыяй дызайну Арцемія Лебедзева, паведамляе Sputnik.

Пасля праведзенага рэбрэндынгу ў верасні "Цмокі" прадставілі новы лагатып. Напрыканцы кастрычніка арт-дырэктар расійскай студыі дызайну Арцемія Лебедзева Людвіг Быстраноўскі падвергнуў крытыцы эмблему клуба, заявіўшы, што "цмок павінен быць баявым, а выглядае здыхляй з позіркам, звернутым унутр". У адказ прэс-служба баскетбольнага клуба выступіла з афіцыйнай заявай.

"Да рэцэнзіі студыя падышла, мякка кажучы, павярхоўна. Што, увогуле, нядзіўна, улічваючы, што гаворка ідзе аб расійскіх спецыялістах. Абсалютна зразумела, што іх не цікавілі дэталі і нюансы, якія закладзены ў нашым лагатыпе. У першую чаргу, гэта паняцце "Цмок", — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце клуба.

У прэс-службе нагадалі, што "Цмок — гэта адзін з самых старажытных вобразаў у міфалогіі Беларусі".

"Мы разумеем, што фарміраванне меркавання аб вобразе Цмока і сэнсе назвы клуба з'яўляецца прамым следствам ведання або няведання міфалогіі Беларусі", — дадалі ў клубе.

Там жа падкрэслілі, што іх мала хвалюе недасведчанасць спецыялістаў расійскай арт-студыі. "Але выклікае здзіўленне пазіцыя парталаў "Прессбол" і Tribuna.com, якія публікацыямі падобных матэрыялаў фактычна падтрымліваюць выпады на адрас аднаго з вядучых спартыўных клубаў краіны, заснаваных на няведанні гісторыі Беларусі", — заключылі ў клубе.

У цяперашні час "Цмокі" ў Адзінай лізе ВТБ займаюць сёмае месца, атрымаўшы дзве перамогі і зведаўшы два паражэнні. Наступны матч у Лізе мінчукі правядуць супраць "Унікса" 5 лістапада дома. 

5
Тэги:
Баскетбол, "Цмокі Мінск", Беларусь
Каментары