Арына Сабаленка, архіўнае фота

Сабаленка стала першай ракеткай Беларусі

28
(абноўлена 12:27 28.11.2017)
Дзякуючы перамозе на турніры ў Індыі беларуска паднялася на 23 радкі ў рэйтынгу WTA.

МІНСК, 27 ліс — Sputnik. Тэнісістка Арына Сабаленка зноў стала першай ракеткай Беларусі, сведчаць дадзеныя абноўленага рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

У мінулую нядзелю, 26 лістапада, беларуска выйграла турнір у індыйскім Мумбаі. У фінале Сабаленка была мацней спартсменкі са Славеніі Далілы Якуловіч — 6:2, 6:3.

Перамога дазволіла 19-гадовай беларускай тэнісістцы падняцца адразу на 23 пазіцыі — з 96 месца на 73. Гэта лепшы паказчык у кар'еры Сабаленкі.

Такім чынам, тэнісістка вярнула сабе званне першай ракеткі Беларусі, апярэдзіўшы Аляксандру Сасновіч, якая займае 88 месца. Яшчэ адна беларуска, Вера Лапко, — 135-я, Вікторыя Азаранка — 209-я, Вольга Гаварцова — 324-я.

Рэйтынг WTA працягвае ўзначальваць румынка Сімона Халеп, на другім радку — іспанка Гарбін'е Мугуруса, трэцяя — датчанка Караліна Вазняцкі.

28
Тэги:
большой теннис, женский теннис, теннис, WTA, Арына Сабаленка, Беларусь
Каментары