Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова

Беларуска Ганна Гуськова заваявала залаты медаль на КС па фрыстайле

17
(абноўлена 13:20 19.12.2017)
Яшчэ адна беларуская спартсменка Аляксандра Раманоўская спынілася ў кроку ад п'едэстала, заняўшы чацвёртае месца.

МІНСК, 16 сне — Sputnik. Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова заваявала залаты медаль на першым у сезоне этапе Кубка свету па фрыстайле ў Кітаі.

У гарналыжным цэнтры Secret Garden, дзе праходзілі фінальныя спаборніцтвы ў жанчын, беларуска змагла абыйсці кітаянку Ксю Ментао.

Трэцяе месца — у амерыканкі Эшлі Колдуэл.

Алімпійская чэмпіёнка Сочы-2014 беларуская спартсменка Ала Цупер стала сёмай.

Фрыстайлісцы Ганне Гуськовай 25 гадоў, яна майстар спорту міжнароднага класа, пераможца Кубка Еўропы ў агульным заліку сезона 2008-2009 гадоў. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Сочы-2014.     

17
Тэги:
фристайл, Ганна Гуськова, Кітай, Беларусь
Каментары