Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ

БАТЭ зацверджаны чэмпіёнам Беларусі ў сезоне-2017

10
(абноўлена 15:22 20.12.2017)
Клуб ужо ў 14-ы раз стаў пераможцам рэспубліканскага першынства, прычым 12-ы раз запар.

МІНСК, 19 сне — Sputnik. Барысаўскі клуб БАТЭ зацверджаны пераможцам чэмпіянату Беларусі па футболе, гэта рашэнне было прынята ў аўторак на пасяджэнні выканаўчага камітэта Беларускай федэрацыі футбола.

"Кропка ў напружаным і поўным інтрыг сезоне пастаўлена! Залатыя медалі вышэйшай лігі ўручаць ФК БАТЭ", — гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце клуба.

Барысаўчане ў 14-ы раз атрымаюць залатыя медалі за перамогу ў рэспубліканскім першынстве. Прычым БАТЭ выйграе чэмпіянат Беларусі ўжо 12-ы раз запар.

У клубе таксама адзначылі, што АБФФ назвала і ўладальнікаў індывідуальных і камандных намінацый, сярод якіх шмат узнагарод атрымаюць прадстаўнікі "жоўта-сініх".

Пасяджэнне АБФФ некалькі разоў пераносілася з-за неправамернай гульні ў матчы са "Слуцкам" галкіпера барысаўчан Сяргея Верамко, за што клуб быў пакараны тэхнічнай паразай. У выніку ачкі з БАТЭ не знялі, аднак пакаралі штрафам у памеры каля 23 тысяч долараў.     

10
Тэги:
футбол, ФК БАТЭ, Барысаў

Спорт