МІНСК, 3 сту — Sputnik. Маладзёжная зборная Беларусі прайграла супернікам з Даніі ў суцяшальным раўндзе чэмпіянату свету па хакеі, які праходзіць у амерыканскім Бафала, перадае Sputnik.
Падапечныя Юрыя Файкова прайгралі датчанам у серыі "на выжыванне" з лікам 4:5. У беларусаў удалымі кідкамі па варотах суперніка адзначыліся Ілля Літвінаў, Уладзіслаў Яроменка, Ігар Мартынаў і Іван Драздоў.
У датчан шайбы забілі Ёнас Рондб'ерг, Філіп Шульц, Ёхім Блічфельд і Андрэас Грундтвіг. Прычым апошняя шайба паляцела ў вароты беларусаў літаральна за 15 секунд да фінальнага свістка.
Другі матч маладзёжнай зборнай Беларусі за права застацца ў эліце сусветнага хакея пройдзе 4 студзеня. У гэты дзень беларусы зноў згуляюць з датчанамі, на МЧС застанецца тая каманда, якая атрымае дзве перамогі.
Раней беларусы пацярпелі чатыры паразы запар у матчах групы B папярэдняй стадыі сусветнага першынства.
МІНСК, 19 сту – Sputnik. Рашэнне савета Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) парушае статут арганізацыі, а таксама іншыя міжнародныя дакументы, заявіў старшыня камісіі па спартыўным праве Асацыяцыі юрыстаў Расіі Сяргей Аляксееў, каментуючы адмену федэрацыяй правядзення ЧС у Мінску. Ён падкрэсліў, што рашэнне можна абскардзіць у Спартыўным арбітражным судзе (CAS).
Таксама юрыст зазначыў, што беларускі бок можа запатрабаваць кампенсацыі страт, якія панесены пры арганізацыі чэмпіянату. Калі Мінск дакументальна пацвердзіць расходы, тады ёсць шанец гэтыя сродкі спагнаць.
"Гэта паспешлівае рашэнне, непрадуманае і юрыдычна непрапрацаванае. Яно можа негатыўна адбіцца і на маральным стане спартсменаў, можа дэмаралізаваць беларускіх спартсменаў", - дадаў ён.
Аляксееў удакладніў, што IIHF прыняла чыста палітычнае рашэнне.
"Рашэнне IIHF, прынятае па навядзенні членаў Еўрапарламента, уяўляе элемент ціску на "непаслухмяныя" краіны, якія паказваюць добрыя вынікі ў спорце", - адзначыў ён.
Эксперт упэўнены, што трэба дамагацца аргументаванага адказу МАК па прынятаму рашэнню, "каб спадзявацца не на сілу палітычнай кан'юнктуры і рэверансаў, а на сілу прававых нормаў, якія дзейнічаюць у сферы спартыўнага і алімпійскага руху".
Чэмпіянат свету па хакеі планавалі правесці ў сталіцах Беларусі і Латвіі. У панядзелак, 18 студзеня, Міжнародная федэрацыя хакея абвясціла, што Мінск пазбаўлены права на правядзенне мерапрыемства.
Рашэнне IIHF патлумачыла тым, што ў краіне існуюць праблемы з бяспекай з-за палітычнай сітуацыі, якая склалася. Таксама ёсць пытанні, звязаныя з пандэміяй каронавіруса.
Нагадаем, што раней Мінск заяўляў аб поўнай гатоўнасці правесці ЧС сваімі сіламі, калі Рыга адмовіцца ад сумеснай арганізацыі форуму. Цяпер статус Латвіі як суарганізатара чэмпіянату не вядомы, рашэнне па гэтым пытанні будзе разглядаць федэрацыя ў бліжэйшыя дні.
Што тычыцца кампенсацыі, Міжнародная федэрацыя хакея паабяцала выплаціць яе Беларусі, як толькі ўсе пытанні па канчатковым правядзенні форуму будуць вырашаны.
У Мінску ўжо выказалі шкадаванне з прычыны адмены чэмпіянату. Як заявіў старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў, турнір 2021 года быў бы праведзены не горш, чым у 2014 годзе. Паводле яго слоў, форум прыцягнуў бы ў краіну тысячы балельшчыкаў і журналістаў, якія "на свае вочы ўбачылі б прыгажосці Беларусі і пераканаліся ў бяспецы краіны".
Чытайце таксама:
МІНСК, 19 сту – Sputnik. У Крамлі шкадуюць аб тым, што Міжнародная федэрацыя хакея на лёдзе (IIHF) вырашыла не праводзіць у Беларусі Чэмпіянат свету-2021, заявіў у аўторак прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
У панядзелак, 18 студзеня, стала вядома, што Мінск пазбаўлены права на правядзенне чэмпіянату. Дзе ў выніку пройдзе ЧС, пакуль не паведамляецца. Міжнародная федэрацыя хакея ў бліжэйшы час зробіць шэраг афіцыйных заяў.
"Мы можам толькі шкадаваць, што такія рашэнні давялося прыняць. Вы ведаеце, што Расія са свайго боку з гэтай федэрацыяй знаходзіцца ў вельмі канструктыўных адносінах. Мы маем намер далей гэтыя адносіны падтрымліваць і развіваць", - сказаў Пяскоў.
Ён таксама адзначыў, што ад Міжнароднай федэрацыі хакея не было якіх-небудзь прапаноў па правядзенні форуму ў Расіі замест Беларусі.
"Пакуль не было такіх ініцыятыў ад МФХ, усё ж такі гэта арганізацыя прымае рашэнне", - падкрэсліў прэс-сакратар расійскага лідэра.
18 студзеня IIHF абвясціла, што Беларусь не будзе прымаць сусветнае першынство 2021 года. Прычыны - як складаная палітычная абстаноўка ў краіне, так і сітуацыя з пандэміяй. Хоць раней беларускі лідэр Аляксандр Лукашэнка запэўніў прэзідэнта IIHF Рэнэ Фазэля на сустрэчы ў Мінску, што краіна гатова правесці форум "хоць заўтра" і што ён будзе "лепшым у гісторыі".
Канчатковага рашэння па месцы правядзення чэмпіянату пакуль не прынята. Нагадаем, першынство павінны былі правесці Мінск і Рыга сумесна з 23 траўня па 6 чэрвеня. Як адзначылі ў Міжнароднай федэрацыі хакея, статус Латвіі як суарганізатара чэмпіянату разгледзіць савет IIHF, а Беларусі выплацяць кампенсацыю.
Чытайце таксама: