Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава

Домрачава прыйшла шостай у гонцы пераследвання ў Аберхофе

30
(абноўлена 15:01 08.01.2018)
Пераможца гонкі славацкая спартсменка Анастасія Кузьміна адарвалася ад сваіх саперніц больш чым на хвіліну.

МІНСК, 6 сту — Sputnik. Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава фінішавала 6-ай у гонцы пераследвання ў рамках чацвёртага этапу Кубка свету па біятлону. Яна адстала ад пераможцы гонкі славацкай спартсменкі Анастасіі Кузьміной на 1 хвіліну 28,8 секунды.

Кузьміна адарвалася ад ўсіх саперніц больш чым на хвіліну. Другой прыйшла італьянка Даратэя Вірэр, трэцяй стала Віта Семянко з Украіны.

Тым не менш Домрачава стала ўдзельніцай кветкавай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў.

У гонцы ўдзельнічалі яшчэ дзве беларускія біятланісткі. Абедзве здолелі палепшыць свае пазіцыі. Прычым Надзея Скардзіна істотна: яна стартавала 35-й, а да фінішу прыйшла 22-й. У Ірыны Крыўко — 17-ы вынік.

У 17:00 на лыжню ў Аберхофе выйшлі мужчыны. Беларусь прадстаўляюць таксама трое спартсменаў: Сяргей Бачарнікаў (19-ы стартавы нумар), Дзмітрый Абаша (49), Раман Ялёнтаў (56).

30
Тэги:
биатлон, Дар'я Домрачава, Германія, Беларусь
По теме
Каманда Лукашэнкі перамагла кітайцаў на Калядным турніры
Каментары