МІНСК, 26 сту — Sputnik. Беларуская федэрацыя біятлона падала заяўку ў Міжнародны алімпійскі камітэт на ўключэнне нарвежскага біятланіста Уле Эйнара Б'ёрндалена на Алімпійскія гульні ў Пхенчхане ў якасці трэнера, паведамілі Sputnik ў БФБ.
Адзначаецца, што запыт ад БФБ ўжо адпраўлены ў МАК, аднак пакуль афіцыйнага адказу ад Камітэта не было.
Раней стала вядома, што Б'ёрндален не ўвайшоў у склад зборнай Нарвегіі на АГ-2018. Тытулаванага біятланіста не ўключылі ў каманду з-за невыканання кваліфікацыйнага нарматыву.
Пра тое, што легенда біятлона можа паехаць на Гульні ў якасці прадстаўніка зборнай Беларусі, раней пісалі і нарвежскія выданні. Сам Б'ёрндален адзначаў, што тое, што ён не трапіў на гульні стала для яго цяжкім ў псіхалагічным плане.
Першай Алімпіядай для Б'ёрндалена сталі Гульні ў 1994 годзе. За сваю кар'еру біятланіст заваяваў 45 медалёў, з іх 13 — алімпійскія.
МІНСК, 3 сак – Sputnik. Хакеісты "Дынама" добра правялі першы і другі перыяд, у трэцім таксама выступілі нядрэнна, заявіў галоўны трэнер "зуброў" Крэйг Вудкрафт.
Першы матч плэй-оф Кубка Гагарына ў аўторак мінчане правялі супраць СКА. Перамогу святкаваў піцерскі клуб - 2:4.
Вудкрафт лічыць, што беларускаму клубу не хапіла крыху, каб адыграцца.
"Хлопцам крыху не хапіла, каб вярнуцца ў гульню пры ліку 2:3. Што ж, пасля першага паядынку плэй-оф самае галоўнае - адпачыць, зрабіць высновы і зразумець, як правільна падысці да другой сустрэчы ў серыі з піцерцамі", - цытуе свайго галоўнага трэнера прэс-служба.
Па словах канадскага спецыяліста, мінчанам прыйдзецца яшчэ выправіць невялікія памылкі ў гульні.
Тым не менш, ён адзначыў добрую працу каманды ў меншасці, адзначыўшы важнасць таго, каб у плэй-оф на лідзіруючыя пазіцыі выходзілі моцныя хлопцы.
Наступны матч плэй-оф Кубка Гагарына мінскае "Дынама" і СКА правядуць у Санкт-Пецярбургу ў чацвер, 4 сакавіка. Затым серыя пераедзе ў Мінск, у беларускай сталіцы гульні запланаваны на 6 і 8 сакавіка.
Чытайце таксама:
МІНСК, 2 сак – Sputnik. Спойлер: хакейнае "Дынама" задачу-мінімум на сезон ужо выканала.
Мяркуючы па дакуменце, які апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, у баскетболе высокім вынікам будзе лічыцца выхад у 1/8 фіналу Кубка ФІБА Еўропы і Еўракубка, а ў валейболе - у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, Чэлендж-Капа і Кубка Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола.
У водным пола - выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, у 1/4 фіналу Еўракубка (для мужчын) і Трафея еўрапейскай федэрацыі плавання (для жанчын).
Для гандбалістаў планка ўстаноўлена крыху вышэй: для поспеху, які адзначаць у Мінспорту, трэба выходзіць у чвэрцьфінал Лігі Еўропы і Кубка Еўропы, а таксама ў групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў.
Няпростая задача стаіць і перад футбалістамі, якім абавязкова неабходна выходзіць у групавыя турніры Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы для мужчын і ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў для жанчын. У міні-футболе поспехам будзе лічыцца выхад у элітны раунд Лігі чэмпіёнаў.
А вось хакеісты мінскага "Дынама" могуць не хвалявацца: у хакеі з шайбай поспехам лічыцца выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, КХЛ або МХЛ. Атрымліваецца, "зубры", якія ў плэй-оф згуляюць з піцерскім СКА, сваю задачу-мінімум на сезон ужо выканалі.
Чытайце таксама:
МІНСК, 3 сак – Sputnik. Адразу два ўсплёскі магнітнай буры адбыліся на працягу мінулай ночы, паведамляе сайт Лабараторыі рэнтгенаўскай астраноміі Сонца Фізічнага інстытута акадэміі навук.
Па дадзеных навукоўцаў, слабыя магнітныя буры адбыліся да паўночы і ў раёне з 3 да 6-й раніцы. Да гэтага яны лічылі, што ў другой палове ночы ніякіх бур быць не павінна, а магнітасфэра Зямлі павінна была быць спакойнай.
Папярэдняя магнітная бура была зафіксавана 1 сакавiка i была сярэдняга (умеранага) ўзроўню.
Усяго ў класіфікацыі магнітных бур пяць узроўняў - ад G1 да G5. Лічыцца, што слабая бура можа справакаваць нязначныя збоі ў працы энергасістэм, а таксама паўплываць на шляхі міграцый птушак і жывёл.
Больш моцныя буры выклікаюць парушэнні караткахвалевай сувязі і работы навігацыйных сістэм, а таксама збоі напружання ў прамысловых сетках.