Мікалай Лукашэнка ў фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне Снежны снайпер

"Снежны снайпер": каманда Мікалая Лукашэнкі атрымала срэбра ў эстафеце

43
(абноўлена 16:49 04.03.2018)
Дзіцячыя спаборніцтвы ў біятлоне на прызы прэзідэнта другі дзень праходзяць у спарткомплексе "Раўбічы".

МІНСК, 4 сак — Sputnik. Пераможцаў змешанай эстафеты ў сярэдняй узроставай групе вызначылі на дзіцячых спаборніцтвах па біятлоне "Снежны снайпер", якія праходзяць 4 сакавіка ў Раўбічах.

Каманда Мінскай вобласці, у якой выступаў Мікалай Лукашэнка, заняла другое месца. За гэтую каманду таксама выступалі Карына Сяргеева, Валерыя Філіпчык і Кірыл Амяльчэня. Залатымі прызёрамі ў сярэдняй групе сталі біятланісты з Мінска, бронзу заваявала каманда з Гомельскай вобласці.

Усяго ў змешанай эстафеце ў сярэдняй узроставай групе за перамогу змагалася восем каманд — ад усіх шасці абласцей, Мінска і змешаная каманда, у якую ўвайшлі хлопцы з розных рэгіёнаў, якія ня трапілі ў свае каманды.

У другі дзень спаборніцтваў разыгрываецца тры камплекты ўзнагарод — у малодшай, сярэдняй і старэйшай узроставых катэгорыях.

43
Тэги:
Біятлон, Мікалай Лукашэнка, Беларусь