Каманда Sputnik згуляла ў таварыскім турніры па настольным тэнісе

© Sputnik / Ирина БукасКарэспандэнт Станіслаў Андросік і гукарэжысёр Віталь Кудрэвіч прадставілі каманду Sputnik на таварыскім турніры па настольным тэнісе
Карэспандэнт Станіслаў Андросік і гукарэжысёр Віталь Кудрэвіч прадставілі каманду Sputnik на таварыскім турніры па настольным тэнісе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Турнір прысвечаны сусветнаму дню настольнага тэніса, прадстаўнікі Sputnik біліся з камандай Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў.

МІНСК, 6 кра — Sputnik. Карэспандэнт Станіслаў Андросік і гукарэжысёр Віталь Кудрэвіч прадставілі каманду Sputnik на таварыскім турніры па настольным тэнісе, прысвечаным сусветнаму дню настольнага тэніса і міжнароднаму дню ААН Peace and Sport.

© Sputnik / Ирина БукасКаманда Sputnik: карэспандэнт Станіслаў Андросік і гукарэжысёр Віталь Кудрэвіч
Команда Sputnik: корреспондент Станислав Андросик и звукорежиссер Виталий Кудревич  - Sputnik Беларусь
Каманда Sputnik: карэспандэнт Станіслаў Андросік і гукарэжысёр Віталь Кудрэвіч

У турніры прынялі ўдзел прадстаўнікі Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, Федэрацыі настольнага тэнісу, тэлеканала "Беларусь 1", АНТ, СТВ, БелТА, Sputnik, Falcon club, адвакацкага бюро "Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры", Спорт-пары, а таксама Меліціна Станюта, група Nuteki і Naviband.

За тэнісным сталом каманда Sputnik сустрэлася з камандай Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Супернікі апынуліся мацнейшымі, але самае галоўнае, што ўсе ўдзельнікі атрымалі задавальненне ад гульні.

© Sputnik / Ирина БукасЗа тэнісным сталом каманда Sputnik сустрэлася з камандай Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года
За теннисным столом команда Sputnik встретилась с командой Дирекции II Европейских игр 2019 года - Sputnik Беларусь
За тэнісным сталом каманда Sputnik сустрэлася з камандай Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года

Першае месца на турніры занялі журналісты тэлеканала "Беларусь 1", другімі сталі прадстаўнікі Беларускай федэрацыі настольнага тэнісу, бронзу заваявала каманда тэлеканала АНТ.

Сусветны дзень настольнага тэніса ўпершыню адзначаўся 6 красавіка 2015 года. У гэты дзень спартсмены і аматары настольнага тэніса праводзяць розныя таварыскія і аматарскія турніры, каб прыцягнуць увагу да гэтага віду спорту.

Стужка навiн
0