Беларусы выйшлі ў чвэрцьфінал ЮЧС па хакеі

© Photo : INTERNATIONAL ICE HOCKEY FEDERATIONБеларускія хакеісты
Беларускія хакеісты - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Групавы этап турніру для беларускіх хакеістаў завершыцца ў аўторак 24 красавіка - яны сустрэнуцца з камандай ЗША.

МІНСК, 23 кра — Sputnik. Гульцы юнацкай (U18) зборнай Беларусі па хакеі гарантавалі сабе выхад у чвэрцьфінал юнацкага чэмпіянату свету па хакеі, абыграўшы швейцарцаў.

Матч прайшоў у панядзелак 23 красавіка ў Магнітагорску.

Беларускія хакеісты атрымалі складаную перамогу над швейцарцамі з лікам 5:4. Галамі ў вароты суперніка адзначыліся Ілля Казьянін, Уладзіслаў Калячонак, Павел Ажгірэй, Кірыл Леўшуноў, Уладзімір Алістраў.

​Такім чынам, беларуская юнацкая дружына забяспечыла сабе 4-е месца ў групе, выхад у плэй-оф, а таксама прапіску ў элітным дывізіёне.

Групавы этап турніру для беларускіх хакеістаў завершыцца ў аўторак 24 красавіка — яны сустрэнуцца з камандай ЗША.

Стужка навiн
0