Амерыканцы разграмілі беларусаў на ЮЧC

© Photo : IIHFСустрэчы ЗША - Беларусь на ЮЧС
Сустрэчы ЗША - Беларусь на ЮЧС - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ужо вядомы супернік беларускай зборнай у 1/4 фіналу ЮЧC - гэта каманда Фінляндыі.

МІНСК, 24 кра — Sputnik. Гульцы юнацкай (U18) зборнай Беларусі па хакеі з разгромным лікам прайгралі камандзе ЗША на юнацкім чэмпіянаце свету па хакеі.

Беларускія хакеісты - Sputnik Беларусь
Беларусы выйшлі ў чвэрцьфінал ЮЧС па хакеі

Сустрэча, якая прайшла ў аўторак у Магнітагорску на "Арэна-Металург", завяршылася з лікам 8:0 на карысць амерыканскай зборнай.

Каманда Паўла Перапехіна на працягу матчу не змагла "размачыць" лік — у вароты амерыканцаў беларусы не змаглі закінуць ніводнай шайбы.

Раней беларусы перамогай над зборнай Швейцарыі гарантавалі сабе выхад у 1/4 фіналу ЮЧС. Ужо вядомы супернік беларускай зборнай — каманда Фінляндыі. Гульня пройдзе ў чацвер 26 красавіка.

Стужка навiн
0