Гоначны МАЗ каманды МАЗ-СПОРТаўта

"МАЗ-СПОРТаўта" у чэрвені збярэ грузавік капотнай кампаноўкі

19
(абноўлена 15:28 27.04.2018)
Канструктары чакаюць, што кіраваць новай гоначнай машынай будзе больш зручна, і хочуць крыху паменшыць яе вагу.

МІНСК, 27 кра — Sputnik. Беларуская ралійная каманда "МАЗ-СПОРТаўта" плануе сабраць капотны грузавік у чэрвені, пра гэта ў пятніцу паведаміла прэс-служба "чырвоных зуброў" Мінскага аўтазаводу.

Гаворка пра гоначны МАЗ з капотнай кампаноўкай ідзе ўжо даўно, пра яго казаў і кіраўнік каманды Сяргей Вязовіч ў радыёстудыі Sputnik Беларусь пасля вяртання з "Дакара 2018". Расіяне з "КАМАЗ-МАЙСТАР" ужо не першы год выкарыстоўваюць капотны грузавік, які атрымаў назву "Чорны рыцар", і ён перыядычна прывозіць экіпаж на высокія пазіцыі.

"Паводле разлікаў каманды, да сярэдзіны чэрвеня новы гоначны МАЗ будзе гатовы", — распавялі ў камандзе.

Паводле інфармацыі МАЗаўцаў, пакуль для новага каміёна гатовая толькі рама, а астатнія кампаненты знаходзяцца на этапе вытворчасці ў эксперыментальным цэху. Затрымаць зборку, аднак, можа толькі рухавік, калі чэхі з Buggyra не паспеюць яго паставіць ў абумоўленыя тэрміны. У гэтым выпадку капотнік пакажуць толькі перад ралі "Шаўковы шлях", які стартуе 15 ліпеня.

Капотная кампаноўка дазваляе не толькі лепш "развесці" вагу па восях і трохі панізіць цэнтр цяжару, адпаведна, палепшыць кіруемасць. Таксама і павялічыцца памер кабіны, што дадасць больш месца экіпажу. Спецыялісты адзначаюць, што ў новым грузавіку з'явіцца яшчэ адно новаўвядзенне — зварная рама, што дасць магчымасць крыху паменшыць вагу спартовай машыны.

19
Тэги:
Аўтамабільны спорт, "МАЗ-СПОРТаўта", Мінск

Спорт