Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка

Азаранка абыграла сербку Круніч на старце тэніснага турніру ў Мадрыдзе

16
Спартсменка атрымала сваю першую перамогу на грунце за апошнія два гады, тады яна таксама гуляла ў Іспаніі.

МІНСК, 7 мая — Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка з перамогі пачала сваё выступленне на прэстыжным тэнісным турніры ў Мадрыдзе, перадае Sputnik.

Сустрэча са спартсменкай з Сербіі, 52-й ракеткай свету Аляксандрай Круніч доўжылася адну гадзіну 20 хвілін. У дзвюх партыях Азаранка перамагла, абедзве завяршыліся з лікам 6:3 на карысць беларускі.

Гэтая перамога стала для спартсменкі першай на грунце за апошнія два гады пасля дзвюх перамог у Мадрыдзе ў 2016-м.

Далей Азаранка будзе гуляць з чэшскай тэнісісткай Каралінай Плішкавай.

Прызавы фонд турніру Utua Madrid Open складае шэсць мільёнаў еўра.

16
Тэги:
тэніс, Utua Madrid Open, Вікторыя Азаранка, Мадрыд, Іспанія
Каментары