Беларуская тэнісістка Вера Лапко

Чатыры беларускі ўвайшлі ў рэйтынг WTA ўпершыню за 17 гадоў

17
(абноўлена 15:05 07.05.2018)
Вера Лапко палепшыла сваю пазіцыю на 19 радкоў і абыйшла ў рэйтынгу Вікторыю Азаранка.

МІНСК, 7 мая — Sputnik. Чатыры беларускія тэнісісткі Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч, Вера Лапко і Вікторыя Азаранка ўвайшлі ў рэйтынг WTA, паведамляе Sputnik.

Абноўленая версія рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі была апублікаваная ў панядзелак, 7 мая. У сотні мацнейшых тэнісістак планеты значацца чатыры прадстаўніцы Беларусі: Сабаленка — 46-е месца, Сасновіч — 58-е, Лапко — 92-е, Азаранка — 98-е.

У апошні раз Беларусь была прадстаўлена чатырма спартсменкамі ў топ-100 рэйтынгу WTA 17 гадоў таму. Тады ў спіс лепшых увайшлі Вольга Барабаншчыкава, Наталля Зверава, Таццяна Пучак і Надзея Астроўская. Зараз тэнісам займаецца толькі Пучак і Астроўская: першая — капітан жаночай зборнай Беларусі, другая — працуе трэнерам. Барабаншчыкава стала спявачкай і тэлевядучай, хутка ў яе павінна нарадзіцца дзіця. Зверава жыве ў Мінску і выхоўвае дачку, пра асабістае жыццё яна не распаўсюджваецца.

У першай дзесятцы рэйтынгу без зменаў. Топ-10:

  1. (1). Сымона Халеп (Румынія) — 8055 ачкоў
  2. (2). Каралін Вазняцкі (Данія) — 6790
  3. (3). Гарбінье Мугуруса (Іспанія) — 6065
  4. (4). Эліна Світоліна (Украіна) — 5450
  5. (5). Алена Астапенка (Латвія) — 5273
  6. (6). Караліна Плішкава (Чэхія) — 5100
  7. (7). Каралін Гарсія (Францыя) — 4700
  8. (8). Вінус Уільямс (ЗША) — 4276
  9. (9). Слоан Стывенс (ЗША) — 3939
  10. (10). Петра Квітава (Чэхія) — 3550
17
Тэги:
рэйтынг WTA, топ-100, тэніс, Вера Лапко, Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч, Вікторыя Азаранка
Хакеісты, архіўнае фота

Генеральны сакратар IIHF пракаментаваў заклікі адабраць ЧС-2021 у Беларусі

13
(абноўлена 15:48 26.10.2020)
Міжнародная федэрацыя хакея не збіраецца скасоўваць дамову аб правядзенні чэмпіянату ў Мінску і Рызе па палітычных патрабаваннях.

МІНСК, 26 кас - Sputnik. Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) не дазволіць сябе шантажаваць асобам, якія заклікаюць пазбавіць Беларусь права правядзення чэмпіянату свету-2021 па палітычных матывах, заявіў у панядзелак генеральны сакратар IIHF Хорст Ліхтнер парталу Sport.de.

Ліхтнер назваў незаконнымі "патрабаванні палітычнага сігналу з боку палітыкаў, якія не могуць самастойна знайсці рашэнне".

"Мы не дазволім так сябе шантажаваць. Ніхто не можа прасіць нас скасаваць дамову з Беларуссю. Мы не парушаем дагавор", - прыводзіць словы Ліхтнер Sport.de.

Генеральны сакратар IIHF перакананы, што, калі краіна вернецца да нармальнага ладу жыцця, гэта будзе фантастычны чэмпіянат свету ў Рызе і Мінску.

Што адбылося?

Мінск сумесна з Рыгай павінны прыняць хакейны сусветны форум 21 мая - 6 чэрвеня 2021 года. Праўда, латвійскі бок не раз заяўлящ пра нежаданне праводзіць турнір сумесна з Беларуссю з-за сітуацыі ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў. У адказ на гэта ў IIHF заявілі, што ЧС-2021 не будзе пераносіцца з Мінска па палітычных прычынах.

У сярэдзіне кастрычніка кіраўнік ФХРБ Дзмітрый Баскаў правёў з прэзідэнтам IIHF Рэнэ Фазелем размову і запрасіў яго ў Мінск, каб ацаніць гатоўнасць беларускай сталіцы да сусветнага першынства. Баскаў заявіў, што Фазель "у чарговы раз падкрэсліў імкненне Міжнароднай федэрацыі хакея правесці чэмпіянат свету ў Мінску і Рызе вясной наступнага года".

Таксама паводле яго слоў, бакі абмеркавалі "шэраг пытанняў, звязаных з магчымай неабходнасцю ўвядзення супрацьэпідэміялагічных мер для ўдзельнікаў і гасцей турніру ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі з COVID-19 у Еўропе". Баскаў дадаў, што цяпер падрыхтоўка да чэмпіянату свету працягваецца разам з латвійскімі калегамі.

13
Тэги:
Хакей, Рыга, Мінск
Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка

Сабаленка і Азаранка падняліся ў сусветным тэнісным рэйтынгу

12
Беларускі правялі вочную фінальную сустрэчу на турніры ў чэшскай Астраве, дзе мацнейшай аказалася Сабаленка.

МІНСК, 26 кас - Sputnik. У панядзелак абнавіліся тэнісныя рэйтынгі: Арына Сабаленка паднялася на 11-е месца ў рэйтынгу WTA, Вікторыя Азаранка - на 13-е, паведамляе Sputnik.

Перад пачаткам турніра ў Астраве Сабаленка знаходзілася на 12-м радку, цяпер у яе актыве 4045 ачкоў. Азаранка была на 14-й пазіцыі, на дадзены момант яна мае 3426 балаў. Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч займае 92-е месца, у Вольгі Гаварцовай 129-я пазіцыя.

Першыя тры месцы ў тотале займаюць автралийка Эшлі Барці, румынка Сімона Халеп і японка Наомі Осака.

Нагадаем, у мінулую нядзелю Сабаленка і Азаранка згулялі ў фінале астраўскага турніру. Мацнейшай аказалася Арына - 6: 2, 6: 2. Яна таксама перамагла ў парным разрадзе спаборніцтваў разам з Элізай Мертэнс, узяўшы верх над бразільска-канадскім дуэтам Стэфані-Даброўскі - 6:1, 6:3.

У мужчынскім рэйтынгу лепшы з беларусаў Ягор Герасімаў размяшчаецца на 83-й пазіцыі, у Іллі Івашкі, які выйграў турнір у Стамбуле, 114-е месца. У ATP першыя тры радкі займаюць серб Новак Джокавіч, іспанец Рафаэль Надаль і аўстрыец Дамінік Цім.

12
Тэги:
Аляксандра Сасновіч, Арына Сабаленка

Як маскоўскія будоўлі жывуць без беларусаў падчас пандэміі - відэа

0
(абноўлена 17:07 30.10.2020)
Падчас пандэміі не толькі мігрантам не хапала Масквы, але і Маскве - мігрантаў. Як расійская сталіца выжывае без рабочых рук, глядзіце на відэа.

З-за зачыненых межаў у Маскве ўтварыўся востры недахоп як будаўнікоў, так і кіроўцаў таксі і кур'ераў - звычайна гэтую працу ў большасці сваёй выконвалі працоўныя мігранты з краін СНД.

Да прыкладу на будоўлях, дзе як правіла 60% працоўных замежнікі, рэзка скараціўся прыток свежых кадраў. Сітуацыя ўскладнілася і хваляваннямі ў Беларусі - на адной з будпляцовак з 180 беларускіх фасадчыкаў засталося толькі 100.

Тым, хто зараз знаходзіцца на заробках у Маскве, пашанцавала - стаўкі на працоўныя прафесіі павысіліся.

Але больш за ўсё шанцуе кур'ерам - ім працы дадалося, а штат пастаянна павялічваецца. На час самаізаляцыі кур'ерам нават зрабілі бонус - пропуску для руху па Маскве.

Аб поўнай замене мігрантаў на расіян у будаўніцтве і абслугоўванні гаворкі не ідзе - межы рана ці позна адкрыюцца, і ў сталіцу хлыне новая працоўная сіла.

0
Тэги:
Масква