Марадона прыляцеў у Маскву

Марадона стаў старшынёй праўлення брэсцкага "Дынама"

15
(абноўлена 11:38 16.05.2018)
Легендарны аргентынскі футбаліст Дыега Марадона падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім "Дынама".

МІНСК, 15 мая — Sputnik. Былы нападаючы зборнай Аргенціны па футболе Дыега Марадона стаў старшынёй праўлення брэсцкага футбольнага клуба "Дынама", паведаміў ФК на сваёй старонцы ў Twitter.

Раней шэраг СМІ перадаваў, што кіраўніцтва берасцейцаў вядзе перамовы з Марадонай: 57-гадовы аргентынец павінен быў стаць галоўным трэнерам каманды, змяніўшы на гэтай пасадзе чэха Радаслава Латала.

​Як стала вядома ў аўторак, Марадона зоймецца пытаннямі стратэгічнага развіцця клуба. Легендарны футбаліст будзе ўзаемадзейнічаць з усімі структурнымі падраздзяленнямі ФК, уключаючы дзіцячую акадэмію "Дынама-Брэст".

"Марадона прыступіць да сваіх паўнамоцтваў пасля заканчэння Чэмпіянату свету ў Расіі", — паведамілі ў клубе.

Раней у гэты ж дзень ФК размясціў аб'яву аб пошуку іспанамоўных кіроўцы і прыбіральшчыцы для дома.

Цяпер "Дынама" рыхтуецца да фінальнага паядынку Кубка Беларусі супраць Барысаўскага БАТЭ. Матч адбудзецца ў суботу, 19 мая, на стадыёне "Спартак" у Магілёве.

У чэмпіянаце краіны брастаўчане ідуць на восьмым месцы з дзевяццю набранымі ачкамі.

15
Тэги:
футбол, ФК "Дынама" (Брэст), Дыега Марадона, Беларусь
Тэмы:
Дыега Марадона ў "Дынама-Брэст" (5)
Каментары