Дыега Марадона

Марадона атрымаў майку "Дынама-Брэст"

11
(абноўлена 09:16 04.07.2018)
Футбаліст будзе гуляць у беларускім клубе пад нумарам 10.

МІНСК, 23 мая — Sputnik. Дыега Арманда Марадона быў афіцыйна прадстаўлены як новы старшыня праўлення ФК "Дынама-Брэст" на прэс-канферэнцыі, якая прайшла 22 мая ў Абу-Дабі.

​Вядомы футбаліст адзначыў, што ён упершыню будзе працаваць на такой пасадзе. Аднак ён не збіраецца сядзець у кабінеце, а плануе актыўна працаваць з камандай на практыцы, каб клуб атрымаў усё лепшае і мог стаць больш канкурэнтаздольным. Не абміне аргентынец увагай і маладыя таленты — ён будзе таксама ўзаемадзейнічаць з дзіцячай акадэміяй.

Акрамя таго, Марадона анансаваў і ўзмацненне складу "Дынама". Аргентынец лічыць, што каманду можна ўзмацніць футбалістамі з іншых краін, у прыватнасці, Італіі і Аргенціны, і ў выніку ў клуба цалкам ёсць магчымасць сабраць годны склад.

Хоць, на думку Марадоны, "Неймар і Месі пакуль занадта далёкі ад нас узровень".

Легендарнаму футбалісту была ўручана майка брэсцкага "Дынама" пад нумарам 10, якую Марадона пацалаваў. Што цікава — дзесяты нумар у асноўнай камандзе ўжо заняты: пад ім выступае форвард Раман Васілюк.

Аб заключэнні кантракту з Марадонам брэсцкае "Дынама" абвясціла ў маі. Аргентынец будзе курыраваць пытанні стратэгічнага развіцця клуба і працаваць з усімі яго структурнымі падраздзяленнямі.

Плануецца, што да выканання сваіх паўнамоцтваў футбаліст прыступіць пасля заканчэння Чэмпіянату свету 2018.

11
Тэги:
футбол, ФК "Дынама" (Брэст), Дыега Марадона, Беларусь
По теме
Дзмітрыеў: каго і чаму можа навучыць бесшабашны Дыега Марадона?
Міністр спорту пра прыезд Марадоны: не думаю, што ён нешта зменіць
Байдачны: з Марадонам можна ўжо і не пісаць, з кім гуляе "Дынама-Брэст"
Дыега Марадона ў "Дынама-Брэст"
Каментары