Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка

"Ралан Гарос": Азаранка вылецела ў першым жа раўндзе

15
(абноўлена 15:30 28.05.2018)
Беларуска пакуль не пакідае Парыж - яна заявілася ў парны разрад разам з Арынай Сабаленка.

МІНСК, 28 мая — Sputnik. Былая першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка (№82 ​​у рэйтынгу WTA) пацярпела паражэнне ў першым раўндзе Адкрытага чэмпіянату Францыі ("Ралан Гарос"), паведамляе Sputnik.

У матчы першага раўнда супраць прадстаўніцы Чэхіі Кацярыны Сіняковай (57) беларуска саступіла ў двух сэтах — 5:7, 5:7. Суперніцы правялі на корце дзве гадзіны.

Азаранка яшчэ выйдзе на грунтавыя корты "Ралан Гарос", але ў парным разрадзе разам з суайчынніцай Арынай Сабаленка (48).

Сабаленка ў адзіночным разрадзе выступіць 29 мая супраць Кікі Бертэнс (18) з Нідэрландаў. Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Аляксандра Сасновіч (52) у гэты ж дзень будзе змагацца супраць чэшскай тэнісісткі Дзянісы Алертавай (103).

Сёння ў мужчынскім разрадзе беларус Ілля Івашка (119) будзе сапернічаць з восьмым нумарам рэйтынгу ATP аўстрыйцам Дамінікам Цімам.

15
Тэги:
тэніс, Ралан Гарос, Арына Сабаленка, Вікторыя Азаранка, Парыж, Францыя
Каментары