Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч

"Ралан Гарос": Сасновіч перамагла, Сабаленка не

18
(абноўлена 09:02 30.05.2018)
Сасновіч 31 мая пазмагаецца з крыўдзіцелькай Сабаленкі галандкай Кікі Бертэнс.

МІНСК, 30 мая — Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі круг Адкрытага чэмпіянату Францыі ("Ралан Гарос"), паведамляе Sputnik.

У стартавым паядынку беларусцы супрацьстаяла чэшская спартсменка Дэніса Аллертова. Беларуска святкавала перамогу з лікам 6:4, 6:3.

У 1/32 фіналу Сасновіч сустрэнецца з прадстаўніцай Нідэрландаў Кікі Бертэнс, якая выбіла з турніру беларуску Арыну Сабаленку (2:6, 1:6).

Гульня адбудзецца 31 мая.

Раней барацьбу ў адзіночным разрадзе завяршыла Вікторыя Азаранка. Але разам з Сабаленкай экс-першая ракетка свету выступяць у пары.

18
Тэги:
тэніс, Ралан Гарос, Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч, Францыя
Каментары