Стадыён Дынама ў Мінску пасля рэканструкцыі

На мінскім стадыёне "Дынама" запалілі алімпійскі факел

14
Адкрыццё арэны адбудзецца 22 чэрвеня лёгкаатлетычным матчам, уваход на стадыён будзе платным.

МІНСК, 30 мая — Sputnik. Тэставы запуск алімпійскага факела правялі на стадыёне "Дынама" ў Мінску, паведамляе супольнасць "Рэканструкцыя стадыёна" Дынама "г.Мінск" ва "УКантакце".

Рэканструкцыя спартыўнай арэны, якая доўжыцца ўжо шэсць гадоў, павінна завяршыцца на днях. Заканчэнне будаўнічых работ плануецца 31 мая. Кошт абнаўлення стадыёна — 200 мільёнаў долараў.

Сёння быў праведзены тэставы запуск алімпійскага факела.

Тестовый запуск олимпийского факела на стадионе Динамо
Тэставы запуск алімпійскага факела на стадыёне "Дынама"

Нагадаем, "Дынама" 22 чэрвеня прыме першае спартовае мерапрыемства — Міжнародны лёгкаатлетычны матч зборных Беларусі, Украіны, каманд Балканскіх краін і Прыбалтыкі. Чакаецца, што Беларусь на турніры прадставяць медалісты чэмпіянатаў Еўропы, свету і Алімпійскіх гульняў, сярод якіх кідальніца дзіды Таццяна Халадовіч, бар'ерыстка Аліна Талай, кідальнік молата Іван Ціхан.

Квіткі на спартыўнае свята будуць платнымі — неўзабаве яны паступяць у продаж. Кошт іх будзе вар'іравацца ад пяці да сямі рублёў.

У наступным годзе "Дынама" прыме цырымонію адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў, таксама тут пройдуць спаборніцтвы Еўрагульняў па лёгкай атлетыцы.

14
Тэги:
стадыён "Дынама", Мінск, Беларусь
Каментары