Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч, архіўнае фота

Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі круг парнага разраду "Ралан Гарос"

17
(абноўлена 17:08 31.05.2018)
Напярэдадні тры беларускія тэнісісткі, у тым ліку і экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка, пакінулі Адкрыты чэмпіянат Францыі, які праходзіць у клубе "Ралан Гарос".

МІНСК, 31 мая — Sputnik. Аляксандра Сасновіч і кітаянка Дуань Ін'ін выйшлі ў 1/16 фіналу парнага разраду "Ралан Гарос".

Учора ў стартавым матчы беларуска-кітайскі дуэт абыграў румынска-украінскую пару Ганны Богдан і Вольгі Саўчук з лікам 6:3, 3:6, 6:1.

Напярэдадні стала вядома, што турнір пакідае экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка. У паядынку першага раўнда Вікторыя саступіла чэшскай тэнісістцы Кацярыне Сіняковай.

Сёння Аляксандра Сасновіч (55-ы нумар сусветнага рэйтынгу) у другім раўндзе адзіночнага разраду згуляе з галандскай тэнісісткай Кікі Бертэнс (22), якая абыграла Арыну Сабаленку.

17
Тэги:
тэніс, Ралан Гарос, Аляксандра Сасновіч, Францыя
Каментары