В.а. галоўнага трэнера БАТЭ Аляксей Бага

Аляксей Бага будзе выконваць абавязкі галоўнага трэнера БАТЭ

15
(абноўлена 22:15 04.06.2018)
У трэнерскі штаб Багі увайшоў Дзмітрый Молаш, які вывеў у мінулым сезоне "Смалявічы" ў "вышку".

МІНСК, 4 чэр — Sputnik. Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ абвясціў аб прызначэнні Аляксея Багі выконваючым абавязкі галоўнага трэнера каманды, паведамляе Sputnik.

Напярэдадні барысаўчане скасавалі кантракт з Алегам Дулубам па прычыне нездавальняючых вынікаў каманды ў апошніх матчах. Упершыню за сваю гісторыю БАТЭ адправіў у адстаўку галоўнага трэнера па сваёй ініцыятыве, прычым пасля траціны сезону.

"Сёння кіраўніцтвам нашага клуба прынята рашэнне: выконваючым абавязкі галоўнага трэнера БАТЭ прызначаны Аляксей Бага", — паведамілі ў прэс-службе БАТЭ.

У трэнерскі штаб Багі ўвойдзе Дзмітрый Молаш, які ў мінулым сезоне ўзначальваў "Смалявічы" і вывеў каманду ў "вышку".

"Зараз клуб разглядае розныя кандыдатуры на астатнія трэнерскія пазіцыі", — дадалі ў БАТЭ.

Суразмоўцы агенцтва таксама абверглі інфармацыю, што за Дулубам каманду пакінулі іншыя прадстаўнікі папярэдняга трэнерскага штаба.

У чэмпіянаце Беларусі БАТЭ займае першае месца (25 ачкоў), другое месца ў мінскага "Дынама" (23), трэцяе займае "Віцебск" (20).

15
Тэги:
трэнер, футбол, ФК "БАТЭ", Аляксей Бага, Беларусь
По теме
БАТЭ ўпершыню не перамог у чэмпіянаце Беларусі
Дранікі, БАТЭ і Домрачава: "Яндэкс" распавёў, што шукаюць у Беларусі
БАТЭ паказаў новую форму
Глеб у чацвёрты раз вярнуўся ў БАТЭ
Каментары