Аляксандра Сасновіч у чвэрцьфінальным матчы Кубка Федэрацый

Апошняя беларуска вылецела з "Ралан Гарос"

12
(абноўлена 09:03 05.06.2018)
Аляксандра Сасновіч і кітаянка Дуань Ін'ін пакінулі турнір на стадыі 1/8 фіналу парнага разраду.

МІНСК, 5 чэр — Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч і кітаянка Дуань Ін'ін пацярпелі паражэнне ў 1/8 фіналу жаночага парнага разраду Адкрытага чэмпіянату Францыі ("Ралан Гарос"), паведамляе Sputnik.

За выхад у чвэрцьфінал беларуска-кітайскі тандэм змагаўся супраць чэшскага дуэта Барбара Стрыцава / Андрэа Главачкава. Гульня завяршылася з лікам 3:6, 3:6.

У чвэрцьфінале чэшскія спартсменкі сустрэнуцца з іспанкай Ларай Аруабарэнай-Весінай і славенкай Катарынай Срэбатнік.

Нагадаем, раней з "Ралан Гарос" развіталіся Максім Мірны, Ілля Івашка, Андрэй Васілеўскі, Вікторыя Азаранка, Арына Сабаленка, Вера Лапко і Лідзія Марозава.

12
Тэги:
тэніс, Ралан Гарос, Аляксандра Сасновіч, Францыя
Каментары