Беларускі хакейны трэнер Андрэй Скабелка

Беларус Скабелка ўзначаліў "Барыс"

21
Пагадненне з астанінскай камандай разлічана на два гады, зараз спецыяліст зоймецца фарміраваннем трэнерскага штаба.

МІНСК, 5 чэр — Sputnik. Беларускі спецыяліст Андрэй Скабелка стаў новым галоўным трэнерам хакейнага клуба "Барыс" з Астаны, паведамілі Sputnik у прэс-службе каманды.

"Новым галоўным трэнерам "Барыса" афіцыйна прызначаны Андрэй Скабелка. Кантракт з клубам падпісаны на два гады", — распавялі ў клубе.

У бліжэйшы час Скабелка зоймецца фарміраваннем трэнерскага штаба.

Скабелка змяніў на пасадзе галоўнага трэнера Галыма Мамбеталіева, які ўзначальваў каманду са студзеня на правах выконваючага абавязкі. Пад кіраваннем Мамбеталіева "Барыс" не змог выйсці ў плэй-оф Кубка Гагарына.

У мінулым сезоне беларускі спецыяліст працаваў з омскім "Авангардам", але пакінуў каманду ў канцы снежня. Акрамя таго, у паслужным спісе Скабелкі значыцца "Сібір", з якой ён дайшоў фіналу Усходняй канферэнцыі ў сезоне 2014/15. Ён таксама працаваў з "Гомелем" і зборнай Беларусі.

Скабелка ў 1994 і 1997 гадах прызнаваўся найлепшым хакеістам Беларусі.

21
Тэги:
Хакей, ХК Барыс, Андрэй Скабелка, Астана

Расіянка ўстанавіла сусветны рэкорд па скалалажанні - відэа

12
(абноўлена 14:13 25.11.2020)
Расіянка Юлія Капліна ўстанавіла сусветны рэкорд у хуткасці на чэмпіянаце Еўропы па скалалажанні ў Маскве. Яна пераадолела 15-метровую трасу за 6,964 секунды. Глядзіце на відэа, як гэта было.

На чэмпіянаце Еўропы па скалалажанні ў Маскве расійская спартсменка Юлія Капліна пераадолела 15-метровую вертыкальную трасу (вышыня тыпавы пяціпавярхоўкі - Sputnik) за 6,964 секунды. Гэта лепшы вынік і ў Еўропе, і ў свеце ў дысцыпліне "хуткасць" у жанчын.

Лепшыя спартсмены турніру атрымліваюць шанец адправіцца на Алімпійскія Гульні ў Токіа ў 2021 годзе, дзе скалалажанне будзе прадстаўлена ўпершыню.

Для 21-гадовай Каплінай гэта далёка не першы сусветны рэкорд, з 2013 па 2017 гады яна ўсталявала дзевяць дасягненняў па хуткасці. Папярэдні сусветны рэкорд належаў інданэзійцы Арыэс Сусанці Рахаў. Год таму яна пераадолела 15-метровую стромую сцяну за 6,995 секунды.

12
Каміёны МАЗ-СПОРТаўта перад адпраўкай на Дакар-2021

Два "капотнікі" каманды МАЗа адправіліся заваёўваць "Дакар"

10
(абноўлена 17:50 26.11.2020)
На гэты раз "МАЗ-СПОРТаўта" будзе выступаць толькі на двух каміёнах - як гэта было ў першыя два гады ўдзелу "чырвоных зуброў" у знакамітым ралі-рэйдзе.

МІНСК, 26 ліс - Sputnik. Беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта" ў чацвер адправілася на ралі "Дакар-2021", пра гэта паведаміла прэс-служба.

43-і па ліку ралі-рэйд ў другі раз пройдзе па тэрыторыі Саудаўскай Аравіі. Гонка стартуе 3 студзеня ў Джыдзе і фінішуе там жа 15 студзеня.

Капотныя каміёны і машыны суправаджэння сёння адправіліся ў порт Марсэлю, дзе ў снежні іх чакае пагрузка на паром. У гэтым годзе з-за пандэміі ўсе тэхнічныя праверкі, якія звычайна праходзяць у Еўропе, адменены, гэтая працэдура пройдзе ўжо на Аравійскім паўвостраве.

"На "Дакар-2021"моцна паўплывала эпідэміялагічная сітуацыя ў свеце. Многія каманды скарацілі колькасць экіпажаў, некаторыя - прапусцяць спаборніцтва. Тое, што нам удалося падрыхтавацца да гонкі і прыняць у ёй удзел - вялікая заслуга каманды, завода і нашых заўзятараў, якія ў нас вераць", - распавёў кіраўнік каманды і гоншчык аднаго з экіпажаў Сяргей Вязовіч.

У гэтым "Дакары" каманда выставіла толькі два экіпажы - але абодва будуць выступаць ужо на грузавіках капотнай кампаноўкі. На "капотніку" ў мінулым годзе экіпаж Вязовіча стаў трэцім. "МАЗ-СПОРТаўта" апошнія гады выступала ў ралі-рэйдзе трыма экіпажамі - па два грузавікі выходзілі на старт гонкі толькі ў самым пачатку - у 2012 і 2013 гадах, калі каманда толькі пачынала свой шлях да пастамента.

10
Тэги:
"Дакар", "МАЗ-СПОРТаўта"
Снегапад у Мінску

Які сёння дзень: 1 снежня 2020 года

0
(абноўлена 10:21 30.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 30 дзён.

У гэты дзень адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІД. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 снежня

  • У 1920 годзе ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні створаны Беларускі студэнцкі саюз.
  • У 2004 годзе быў зацверджаны герб і сцяг г. Дзятлава.

Хто нарадзіўся 1 снежня

  • 1919 год: Уладзімір Дамарад, беларускі графік.
  • 1939 год: Уладзімір Пятровіч Платонаў, беларускі матэматык.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі гісторык, пісьменнік, паэт Мікалай Карамзін і рускі паэт Валерый Брусаў.

1 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых пакутнікаў Платона і Рамана. Ім маліліся пра паляпшэнне матэрыяльнага стану.

Таксама святыя лічыліся прадвеснікамі зімы. У народзе існавала прымаўка: "Платон ды Раман кажуць зіму нам". Калі гэты дзень быў цёплы, то і зіму чакалі цёплую.

Калі 1 снежня дзьмуў моцны вецер, зіма таксама абяцала быць ветранай і снежнай. А вось варона, якая ходзіць на Платона па двары, прадказвае адлігу.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей