Выконваючы абавязкі галоўнага трэнера зборнай Беларусі па хакеі Сяргей Пушкоў (у цэнтры)

Міністр спорту распавёў, хто павінен працаваць дзеля выратавання хакея

11
(абноўлена 11:39 07.06.2018)
Кіраўнік ФХРБ выступіў з шэрагам прапаноў сур'ёзнай карэкціроўкі сістэмы падрыхтоўкі хакеістаў.

МІНСК, 7 чэр — Sputnik. Над выпраўленнем сітуацыі ў беларускім хакеі павінны працаваць усе: ад клубаў да рэгіянальных уладаў, заявіў міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук.

У Мінспорту напярэдадні адбылася нарада аб развіцці хакея ў Беларусі. Удзел у сходзе прымалі кіраўнік Мінспорту, яго першы намеснік Вячаслаў Дурноў, старшыня Асацыяцыі "Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь" Сямён Шапіра, яго намеснік, дырэктар СДЮШАР "Дынама" Дзмітрый Баскаў, памочнік галоўнага трэнера нацыянальнай каманды, галоўны трэнер хакейнага клуба "Юнацтва" Міхаіл Захараў, начальнік аддзела па правядзенні спаборніцтваў-спартыўны дырэктар ФХРБ Уладзіслаў Жмуткоў. Спартыўныя чыноўнікі і функцыянеры дзве гадзіны абмяркоўвалі нездавальняючае выступленне беларускай зборнай на мінулым Чэмпіянаце свету ў Даніі.

"Цяпер важна ўсебакова прааналізаваць прычыны няўдачы, выпрацаваць меры па выпраўленні сітуацыі і крок за крокам рухацца да вызначаных мэтах. Працаваць павінны ўсе разам — федэрацыя, клубы, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, рэгіянальныя ўлады", — заявіў Кавальчук, словы якога прыводзіць прэс-служба Мінспорту.

Кіраўнік ФХРБ дадаў, што ў сістэме падрыхтоўкі хакеістаў адбыўся збой — патрабуецца карэкціроўка. Шапіра адзначыў, што федэрацыя ўжо многае зрабіла для выпраўлення сітуацыі.

Па словах Шапіры, неабходна распрацаваць мадэль рэгіянальнага развіцця хакея. Ён прапанаваў прапрацаваць тэму абавязковых заняткаў па катанні на лёдзе ў рамках школьнай праграмы, забяспечыць пільны і мэтанакіраваны адбор дзяцей у ДЮСШ, забяспечыць школы неабходным абсталяваннем і інвентаром, укараніць сістэму стымулюючых выплат для дзіцячых трэнераў.

Нагадаем, 8 чэрвеня адбудзецца справаздачная канферэнцыя ФХРБ, на якой плануецца абмеркаваць гэтыя і многія іншыя пытанні. Пасля канферэнцыі ФХРБ павінна ўнесці ў Мінспорту прапановы па фарміраванні трэнерскага штаба нацыянальных каманд, а таксама стратэгію і канцэпцыю развіцця айчыннага хакея.

На ЧС-2018 у Даніі зборная Беларусі заняла апошняе месца ў групе А: не перамагла ў ніводным матчы  і набрала нуль ачкоў. Беларускія хакеісты пакінулі элітны дывізіён.

11
Тэги:
Хакей, Федэрацыя хакея РБ (ФХРБ), Міністэрства спорту і турызму РБ, Мінск, Беларусь
Каментары