Завершана рэканструкцыя стадыёна Дынама

У адкрыцці стадыёна "Дынама" возьмуць удзел прэзідэнт IAAF і Юлія Несцярэнка

44
(абноўлена 20:44 13.06.2018)
Цырымонія адкрыцця найбуйнейшай спартыўнай арэны Беларусі, на якой ішла рэканструкцыя амаль шэсць гадоў, адбудзецца 21 чэрвеня, роўна за год да старту II Еўрапейскіх гульняў.

МІНСК, 13 чэр — Sputnik. Ва ўрачыстым адкрыцці абноўленага стадыёна "Дынама" прыме ўдзел прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) Себасцьян Коэ і алімпійская чэмпіёнка Афін-2004 Юлія Несцярэнка, паведамляе прэс-служба служба Міністэрства спорту і турызму.

Цырымонія адбудзецца 21 чэрвеня, роўна за год да пачатку II Еўрапейскіх гульняў. Напярэдадні завяршэння рэканструкцыі стадыёна праінспектаваў віцэ-прэм'ер Васіль Жарко, які правёў на стадыёне нараду з кіраўніцтвам спартыўнай галіны.

На нарадзе абмяркоўвалася цырымонія ўрачыстага адкрыцця стадыёна. Усіх яе дэталяў не выдаюць, але першымі бегавую дарожку стадыёна апрабуюць юныя лёгкаатлеты. Старт эстафеце дадуць Себасцьян Коэ і алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка.

Матчавая сустрэча па лёгкай атлетыцы паміж камандамі Беларусі, Украіны, Балканскіх краін і краін Балтыі пройдзе 22 чэрвеня — гэта будуць першыя спаборніцтвы на абноўленай спартыўнай арэне.

44
Тэги:
стадыён "Дынама", Еўрапейскія гульні-2019, Міністэрства спорту і турызму РБ, Мінск, Беларусь
По теме
Дзевятоўскі паказаў медалі лёгкаатлетычнага турніру на стадыёне "Дынама"
Квіткі на Еўрапейскія гульні 2019 павінны паступіць у продаж летам
ЕАК не сумняваецца ў паспяховасці правядзення Еўрапейскіх гульняў у Мінску