Падпісанне дамовы аб бясплатным інтэрнэце ў часе Еўрапейскіх гульняў-2019

На Еўрапейскіх гульнях 2019 будзе бясплатны Wi-Fi

15
(абноўлена 09:41 14.06.2018)
Афіцыйны пастаўшчык Free Wi-Fi выкарыстоўвае свае тэхнічныя магчымасці, каб Wi-Fi быў даступны нават у выпадку любых форс-мажорных сітуацый.

МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Спартсменаў і балельшчыкаў II Еўрапейскіх гульняў забяспечаць бясплатным Wi-Fi, паведамілі Sputnik у прэс-службе дырэкцыі Еўрапейскіх гульняў-2019.

"Удзельнікі II Еўрапейскіх гульняў у Мінску ў 2019 годзе змогуць карыстацца бясплатным інтэрнэтам на хуткасці да 100 Мбіт/с, доступ да якога забяспечыць ТАА "Дзелавая сетка", — распавялі суразмоўцы агенцтва.

Дагавор паміж кампаніяй "Дзелавая сетка" і дырэкцыяй Еўрапейскіх быў падпісаны ў сераду, 13 чэрвеня.

У прэс-службе растлумачылі, што бясплатны інтэрнэт, у тым ліку Wi-Fi, будзе працаваць у студэнцкім жылым комплексе на праспекце Дзяржынскага, дзе падчас спаборніцтваў будуць жыць атлеты. Wi-Fi таксама будзе даступны нават у выпадку любых форс-мажорных сітуацый.

"Wi-Fi з'яўляецца сур'ёзным інструментам камунікацый і крыніцай атрымання інфармацыі, неабходнай усім дэлегацыям, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемствах. Напрыклад, дэлегацыі такіх краін, як Расія, Вялікабрытанія, Францыя, Германія будуць налічваць некалькі сотняў чалавек. Кіраваць імі без сучасных тэхналогій немагчыма", — падкрэсліў дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін.

Акрамя таго, у рамках сумеснага праекта кампаніі і Дырэкцыі бясплатны Wi-Fi хутка з'явіцца і на шэрагу маршрутаў грамадскага транспарту. Катулін фонду выказаў надзею, што праект стане дастойным укладам у паспяховае правядзенне Гульняў.

"Дзелавая сетка" плануе падключыць да публічнай сеткі Free Wi-Fi Minsk і грамадскі транспарт, які будзе спецыяльна прызначаны для арганізацыі руху паміж спартыўнымі, культурнымі і іншымі аб'ектамі, задзейнічанымі ў правядзенні спартыўнага форуму.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019.

15
Тэги:
Еўрапейскія гульні, ТАА "Дзелавая сетка", Мінск, Беларусь
По теме
Еўрапейскія гульні дапамогуць Беларусі ўмацаваць імідж на сусветнай арэне
Еўрапейскія гульні 2019 не саступяць Алімпіядзе
Квіткі на Еўрапейскія гульні 2019 павінны паступіць у продаж летам
Еўрапейскія гульні 2019: як будзе арганізавана барацьба з допінгам
Лукашэнка: Беларусь гатовая прыняць Еўрапейскія гульні-2019