Футбол. ЧС-2018. Трэніроўка зборнай Расіі

Чэмпіянат свету па футболе стартуе сёння ў Расіі

36
(абноўлена 14:18 14.06.2018)
Цырымонія адкрыцця пачнецца ў Маскве ў 17:30, у ёй прымуць удзел сусветныя зоркі, а пасля адбудзецца першы матч чэмпіянату паміж зборнымі Расіі і Саудаўскай Аравіі.

МІНСК, 14 чэр — Sputnik. У чацвер у Расіі стартуе 21-ы чэмпіянат свету па футболе, цырымонія адкрыцця адбудзецца ў 17:30 на стадыёне "Лужнікі" ў Маскве, пасля гэтага там жа пройдзе першы матч паміж зборнымі Расіі і Саудаўскай Аравіі.

Падчас цырымоніі адкрыцця на стадыёне будуць прысутнічаць кіраўнікі больш за 20 дзяржаў. У ёй прыме ўдзел брытанскі спявак Робі Уільямс, расійская оперная спявачка Аіда Гарыфуліна і двухразовы чэмпіён свету партугалец Крышціяну Раналда.

У 18:00 на "Лужніках" пачнецца матч паміж зборнай Расіі і Саудаўскай Аравіі. Расіяне цяпер знаходзяцца на 70-м месцы ў сусветным рэйтынгу, а іх праціўнікі на 67-м месцы. Тым не менш, кот-прадказальнік з Эрмітажа Ахіл прарочыць перамогу расійскім футбалістам: ён абраў міску з ежай пад трыкалорам.

Тренировка сборной России
© Sputnik / Антон Денисов
Трэніроўка зборнай Расіі

Супернікамі зборнай Расіі па групе стала таксама зборная Уругвая і Егіпта, на чале якой — нападаючы "Ліверпуля" Махамед Салах. Ён мог не паехаць на ЧС 2018 з-за траўмы пляча, якую атрымаў у фінальным матчы Лігі чэмпіёнаў 26 мая, але прыняў рашэнне ўдзельнічаць у чэмпіянаце нават пры такіх абставінах.

36
Тэги:
футбол, Чэмпіянат свету па футболе-2018, Расія
По теме
Чэмпіянат свету па футболе-2018 у Расіі
Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах

Алімпіяду ў Токіа прыйдзецца адмяніць, калі яна не адбудзецца летам 2021-га - Бах

6
(абноўлена 09:43 21.05.2020)
Раней японскі прэм'ер-міністр Синдзо Абэ заявіў, што правядзенне Гульняў летам наступнага года будзе "апошнім варыянтам".

МІНСК, 21 мая - Sputnik. Алімпійскія гульні ў Токіа прыйдзецца адмяніць, калі яны не адбудуцца летам 2021, заявіў прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах.

У сакавіку МАК і ўлады Японіі прынялі рашэнне аб пераносе летніх АГ на 2021 год з-за каронавіруса. Гульні павінны прайсці з 23 ліпеня па 8 жніўня. Старшыня аргкамітэта "Токіа-2020" Ёсира Моры заявіў, што Алімпіяда будзе адменена, калі пандэмія COVID-19 не будзе ўзятая пад кантроль да наступнага года. Бах заявіў, што прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ даў яму зразумець, што правядзенне Гульняў летам 2021 года будзе "апошнім варыянтам".

"Шчыра кажучы, я разумею гэта, таму што вы не можаце вечна наймаць 3 ці 5 тысяч чалавек у аргкамітэт. Вы не можаце кожны год мяняць увесь спартыўны каляндар ва ўсіх асноўных федэрацыях па ўсім свеце. У спартсменаў не можа быць нявызначанасці. Вы не можаце мець шмат агульнага з будучымі Алімпійскімі гульнямі, таму я разумею гэты падыход нашых японскіх партнёраў", - цытуе Баха BBC.

Па словах кіраўніка МАК, арганізатары павінны быць гатовыя да розных сцэнароў.

"Гэта тычыцца мер аховы здароўя. Магчыма, спатрэбіцца каранцін для спартсменаў, для часткі спартсменаў, для іншых удзельнікаў Гульняў", - заявіў Бах.

Ён таксама заўважыў, што не хоча праводзіць АГ без гледачоў. "Таму што алімпійскі дух - у адзінстве заўзятараў, менавіта гэта робіць Гульні такімі ўнікальнымі, заўзятары з усяго свету разам знаходзяцца на алімпійскім стадыёне", - растлумачыў Бах.

Акрамя таго, ён звярнуў увагу на фінансавы складнік Гульняў. "Калі мы нечаму навучыліся падчас гэтага крызісу, то гэта - глядзець на рэчы першай неабходнасці, а не столькі на тыя, што прыемна мець. Таму прынцып канцэнтрацыі на самым неабходным павінен быць адлюстраваны ў арганізацыі гэтых Гульняў", - сказаў Бах.

6
Тэги:
Алімпійскія гульні
Шайбы і клюшкі на раскатцы перад пачаткам матчу

Беларусь трапіла ў групу з Расіяй і Швецыяй на ЧС-2021 па хакеі

4
(абноўлена 16:47 20.05.2020)
ІІХФ апублікавала абноўлены склад груп на сусветнае першынство памяняўшы месцамі зборныя Расіі і Канады.

МІНСК, 20 мая - Sputnik. Зборная Беларусі па хакеі згуляе з камандай Расіі на групавым этапе чэмпіянату свету 2021, паведамляецца на сайце Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ).
ЧС-2021 пройдзе ў Мінску і Рызе з 7 па 23 мая.

Паводле рэйтынгу, зборная Расіі павінна была згуляць у групе В, аднак ІІХФ памяняла месцамі расійскую каманду са зборнай Канады. Такім чынам, расіяне патрапілі ў групу А разам з зборнымі Беларусі, Швейцарыі, Швецыі, Чэхіі, Славакіі, Даніі, Вялікабрытаніі. Усе матчы групы A пройдуць у Мінску.

У групе В, матчы якой пройдуць у Рызе, сталі каманды Фінляндыі, ЗША, Германіі, Латвіі, Нарвегіі, Італіі і Казахстана.У сапраўдны момант арганізатары турніру працуюць над складаннем раскладу, графік будзе апублікаваны ў бліжэйшыя тыдні. Таксама адзначаецца, што ў хуткім часе з'явіцца афіцыйны сайт турніру.

Нагадаем, ЧС-2020 у Швейцарыі з-за пандэміі каронавіруса быў адменены.

4
Тэги:
Хакей, Швецыя, Расія, Беларусь
Які сёння дзень: 1 чэрвеня

Які сёння дзень: 1 чэрвеня 2020 года

0
(абноўлена 17:08 25.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 213 дзён.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 чэрвеня

  • У 1918 годзе ў Мінску адкрылася кансерваторыя.
  • У 1918 годзе ў Смаленску пачалася 4-я Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б), якая ўхвалiла Брэсцкі мірны дагавор.

Хто нарадзіўся 1 чэрвеня

  • 1945 год: Аляксей Кузьміч, беларускі мастак-жывапісец.
  • 1954 год: Алесь Асташонак, беларускі пісьменнік, сцэнарыст, перакладчык.
  • 1954 год: Сяргей Журавель, беларускі акцёр тэатра і кіно.

Таксама сёння нарадзіліся рускі кампазітар Міхаіл Глінка і польскі паэт Ян Твардоўскі.

1 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іаана і князя Дзмітрыя Данскога.

Святога Іаана ў народзе празвалі Іван Хлебарост. Лічылася, што добрае надвор'е ў гэты дзень забяспечыць добры ўраджай зерня.

У гэты час з'яўляюцца ў лесе першыя ягады і грыбы, у полі пачынае квітнець чырвоны клевер. Сяляне саджалі фасолю, гарбузы.

Калі 1 чэрвеня ідзе дождж, лета будзе сухое. Калі холадна – яшчэ месяц не варта чакаць добрага надвор'я.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей