Эрмітажны кот-аракул Ахіл

Кот Ахіл "назваў" пераможцу матчу Расія Саўдаўская Аравія

31
(абноўлена 14:54 15.06.2018)
Першы матч сусветнага першынства пройдзе сёння, беларусы змогуць яго ўбачыць у прамым эфіры на тэлеканале "Беларусь 5".

МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Зборная Расіі па футболе атрымае перамогу ў матчы-адкрыцця Чэмпіянату свету 2018 года супраць каманды Саудаўскай Аравіі, такі прагноз зрабіў кот-прадказальнік з Эрмітажа Ахіл.

Афіцыйны талісман чэмпіянату свету па футболе ФІФА 2018 воўк Забівака
© Sputnik / Владимир Астапкович

Працэдура прадказання прайшла ў прэс-цэнтры ЧС-2018 у Санкт-Пецярбургу. Пасля некаторых роздумаў Ахіл абраў міску з ежай пад сцягам расійскай каманды.

Ахіл выступае ў ролі прадказальніка вынікаў матчаў Чэмпіянату свету 2018 года. Ён працаваў аракулам на Кубку канфедэрацыі-2017 дзякуючы сваім здольнасцям да аналізу і незвычайных паводзінаў.

Сеансы прадказанняў наступных матчаў ЧС-2018 года будуць праходзіць у памяшканнях Дзяржаўнага Эрмітажа.

Матчы першага ў гісторыі Расіі хатняга чэмпіянату свету па футболе пройдуць з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 гадоў ў 11 гарадах. Пецярбург прыме сем гульняў першынства: Марока — Іран, Расія — Егіпет, Бразілія — Коста-Рыка, Аргенціна — Нігерыя. Таксама ў Санкт-Пецярбургу пройдуць дзве гульні на стадыі плэй-оф і матч за трэцяе месца.

31
Тэги:
Чэмпіянат свету па футболе-2018, Кот-аракул Ахіл, Расія
Каментары