Футбол. ЧС-2018. Матч Расія - Саўдаўская Аравія

Трыумфальная перамога Расіі ў першы дзень ЧС-2018. Фота лепшых момантаў гульні

36
(абноўлена 17:52 15.06.2018)
Чэмпіянат свету па футболе стартаваў са зруйнавальнай перамогі зборнай Расіі над футбалістамі Саудаўскай Аравіі. Як расіяне атрымалі гэтую перамогу - у фотаздымках на Sputnik.

Чэмпіянат свету па футболе 2018 стартаваў у чацвер у Расіі. Па традыцыі, першы матч правялі гаспадары мундыяля — зборная РФ змагалася з футбалістамі з Саудаўскай Аравіі. Гэты старт для расіян апынуўся вельмі паспяховым: атрымалася перамагчы з лікам 5:0! Трыумф прынёс шмат станоўчых эмоцый і самім спартсменам, і заўзятарам па ўсім свеце — святкавалі такую гульню да самай раніцы!

Футбол. ЧМ-2018. Матч Россия - Саудовская Аравия
© Sputnik / Рамиль Ситдиков
Футбол. ЧС-2018. Матч Расія - Саудаўская Аравія

Аўтарам першага гола ў вароты Саудаўскай Аравіі стаў Юрый Газінскі (12-я хвіліна), другога — Дзяніс Чэрышаў (на 43-й хвіліне).

Денис Черышев, забивший четвертый гол в ворота сборной Саудовской Аравии
© Sputnik / Алексей Филиппов
Аўтар другога гола Дзяніс Чэрышаў

У другім тайме яшчэ адзін гол у вароты супернікаў забіў Арцём Дзюба. Ні стадыён, ні заўзятары, ні сам футбаліст не хавалі сваіх эмоцый. Трэнер зборнай Станіслаў Чарчэсаў нават аддаў чэсць Дзюбе.

Тренер сборной РФ Станислав Черчесов отдает честь Артему Дзюбе
© REUTERS / Maxim Shemetov
Трэнер зборнай РФ Станіслаў Чарчэсаў аддае чэсць Арцёму Дзюбе

Неўзабаве яшчэ адзін гол забіў той жа Чэрышаў — вельмі эфектна!

Автор четвертого гола Денис Черышев
© REUTERS / Grigory Dukor
Аўтар чацвёртага гола Дзяніс Чэрышаў

Нарэшце, у дадатковы час Аляксандр Галавін зрабіў амаль немагчымае — ударам са штрафнога забіў пяты гол.

Россиянин Александр Головин во время матча Россия - Саудовская Аравия
© Sputnik / Антон Денисов
Расіянін Аляксандр Галавін падчас матчу Расія - Саудаўская Аравія

Да старту Чэмпіянату свету ў такую паспяховую гульню зборнай Расіі верылі толькі заўзятыя аптымісты — хоць многія і былі ўпэўненыя ў перамозе расіян, але пра такі вынік ніхто і падумаць не мог! Наогул расійская зборная яшчэ не вызначалася так у гэтым годзе, а заўзятары ўжо кажуць: футбалістаў шмат у чым недаацэньвалі, яны яшчэ сябе пакажуць. Застаецца пажадаць трэнерам і гульцам зборнай такіх жа поспехаў у наступных матчах Чэмпіянату свету!

36
Тэги:
Чэмпіянат свету па футболе-2018, Зборная Расіі па футболе, Расія
Тэмы:
Чэмпіянат свету па футболе-2018 у Расіі (14)
По теме
Чэмпіянат свету па футболе-2018 у Расіі

Чэмпіянат Еўропы па футболе - 2021: расклад матчаў

19
(абноўлена 15:57 09.06.2021)
16-ы Чэмпіянат Еўропы па футболе адбудзецца 11 чэрвеня – 11 ліпеня 2021 года ў адзінаццаці гарадах кантынента. Расклад матчаў галоўнай футбольнай падзеі Старога Свету - у інфаграфіцы Sputnik.
Чэмпіянат Еўропы па футболе - 2021: расклад матчаў
© Sputnik

16-ы чэмпіянат Еўропы па футболе будзе ісці роўна месяц: з 11 чэрвеня па 11 ліпеня 2021 года.

Першапачаткова ён быў прымеркаваны да 60-годдзя першага турніру, аднак перашкодзіла пандэмія: ва УЕФА прынялі рашэнне перанесці кантынентальнае першынство з 2020-га на 2021-ы год.

У чэмпіянаце возьмуць удзел 24 зборныя. 20 каманд былі вызначаны ў рамках кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы, яшчэ чатыры - у плэй-оф Лігі нацый УЕФА 2018/19.

Цікава, што ў групе F сабраліся дзеючыя чэмпіёны свету (Францыя), Еўропы (Партугалія) і папярэднія чэмпіёны свету (Германія).

На групавым этапе пройдуць 36 сустрэч, яшчэ 15 адбудуцца ў рамках плэй-оф на вылет.

Матчы чэмпіянату Еўропы прымуць 11 гарадоў Старога Свету: Амстэрдам, Баку, Будапешт, Бухарэст, Глазга, Капенгаген, Лондан, Мюнхен, Рым, Санкт-Пецярбург і Севілья.

У Расіі згуляюць 7 сустрэч: Санкт-Пецярбург - другі галоўны горад турніру. Першы - Лондан, які прыме на стадыёне "Уэмблі" 8 сустрэч, у тым ліку вырашальныя - абодва паўфіналы і фінал.

Матч адкрыцця адбудзецца ў Рыме на "Стадыё Алімпіка". Сустрэнуцца зборныя Італіі і Турцыі.

Гледачы на ​​матчы турніру будуць дапушчаны, аднак на большасці гульняў, уключаючы паўфіналы і фінал, запаўняльнасць трыбун складзе не больш за 50%.

Пасламі ЕЎРА сталі знакамітыя футбалісты з 12 краін, у тым ліку расіянін Андрэй Аршавін, іспанец Хабі Алонса, француз Цьеры Анры, ангелец Пол Гаскойн, італьянец Алесандра Дэль П'еро, немец Юрген Клінсман, партугалец Луіш Фігу і іншыя - усяго 48 чалавек.

Талісманам турніру вызначылі хлопчыка Скілзі, які любіць фрыстайл і вулічны футбол.

19
Тэги:
Sputnik, інфаграфіка, футбол, Еўропа, чэмпіянат, матч, расклад, Чэмпіянат Еўропы па футболе
(0:24 / 3.12Mb / просмотров видео: 1754)

У Мінск прывезлі Кубак Гагарына

9
(абноўлена 11:34 11.06.2021)
На Кубку выгравіраваны імёны чатырох беларусаў - абаронцы Кірыла Гатаўца, а таксама нападаючых Мікіты Камарова, Андрэя Стася і асістэнта генеральнага мэнэджара Юрыя Кузьмянкова.

У чацвер Кубак ненадоўга быў выстаўлены на трох сталічных арэнах. З 10:00 і да 12:00 - на "Чыжоўка-Арэне", з 12:30 да 14:00 яго можна было ўбачыць на Крытым катку ў парку Горкага, а з 14:30 да 16:00 - у Палацы спорту.

Кубак ў Мінск прывёз беларускі форвард Андрэй Стась, які выступаў за "Авангард" у мінулым сезоне, калі омскі клуб упершыню ў гісторыі стаў чэмпіёнам. На трафеі з'явіліся імёны чатырох беларусаў - апроч Стася гэта абаронца Кірыл Гатавец, нападаючы Мікіта Камароў і асістэнт генеральнага мэнэджара Юрый Кузьмянкоў.

Глядзіце таксама:

9
Тэги:
Кубак Гагарына, Мінск, відэа
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей

Галодныя бунты: Макей назваў мэту заходніх санкцый у дачыненні да Беларусі

19
(абноўлена 17:57 12.06.2021)
Кіраўнік беларускага МЗС таксама выказаў здзіўленне з нагоды заяў шэрага заходніх палітыкаў аб тым, што моцныя санкцыі супраць Беларусі будуць у інтарэсах саміх грамадзян рэспублікі.

МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей лічыць, што ўзмацненне жорсткасці заходніх санкцый у дачыненні да Мінска мае сваёй мэтай выклікаць "галодныя бунты" у краіне.

Захад прыняў некалькі пакетаў санкцый у дачыненні да Беларусі пасля пратэстаў, якія адбыліся ўслед за прэзідэнцкімі выбарамі ў жніўні 2020 года. Тэма ўзмацнення жорсткасці санкцый з новай сілай прагучала пасля экстранай пасадкі самалёта Ryanair у мінскім аэрапорце і затрымання апазіцыянера Рамана Пратасевіча.

"Абсалютна варожыя выказванні (пра санкцыі - Sputnik), якія прымушаюць нас задумацца. Без адказу такія выказванні і дзеянні не павінны заставацца. Чаму гэта робіцца? Мэтай з'яўляецца ўдушэнне эканомікі Беларусі, давядзенне краіны да галодных бунтаў, якія павінны знесці гэтую ўладу", - заявіў Макей у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ, урывак якога быў паказаны ў суботу.

Паводле яго слоў, перад беларускай апазіцыяй некаторым сіламі на Захадзе ставіцца задача аднавіць масавыя пратэсты ў краіне да верасня.

"Нам дакладна вядома, што літаральна нядаўна тым (прадстаўнікам беларускай апазіцыі - Sputnik), хто знаходзіцца ў Польшчы, было дакладна сказана: "Калі да верасня не будзе масавых пратэстаў у Беларусі, мы спынім ваша фінансаванне". Вядома, яны вымушаны рэагаваць на гэтую пагрозу, звязаную з непасрэдна іх дабрабытам, і пачынаць нейкія дзеянні", - дадаў кіраўнік МЗС.

Макей выказаў здзіўленне з нагоды заяў заходніх палітыкаў аб тым, што моцныя санкцыі супраць Беларусі будуць у інтарэсах саміх грамадзян рэспублікі, якія нібыта чакаюць жорсткіх абмежавальных мер.

"Некалькі прыкладаў кароткіх. Мадам прэзідэнт Эстоніі па выніках сустрэчы з вядомай збеглай дамай кажа: "Як я толькі што была праінфармавана, моцныя эфектыўныя санкцыі - гэта ў нацыянальных інтарэсах беларускага народа, і яны чакаюць гэтых санкцый. Гэта прымусіць беларусаў пацярпець, але гэта не вялікая цана", - сказаў Макей.

"Уяўляеце, якія кашчунскія разважанні?" - падкрэсліў міністр.

Ён прывёў яшчэ два кароткія прыклады таго, як заходнія палітыкі патрабуюць санкцый у дачыненні да Мінска. "Мадам міністр замежных спраў Нідэрландаў кажа, што жорсткія санкцыі - гэта важна і прыгожа. Я так і ўяўляю: яна сядзіць перад люстэркам, камера стаіць запісвае, і яна фарбуе пазногці і кажа "санкцыі - гэта важна і прыгожа", - сказаў кіраўнік МЗС . Сваю рэпліку ён артыстычна суправадзіў жэстамі.

"А прэм'ер-міністр Нідэрландаў заявіў, што мы не пакінем каменя на камені ад Беларусі, ад грамадства і гэтак далей і да таго падобнае", - працягнуў Макей.

"Абсалютна варожыя выказванні, якія, вядома ж, прымушаюць нас задумацца і без адказу такія выказванні не павінны заставацца", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дыпламатыі.

Чытайце таксама:

19
Тэги:
рэспубліка, грамадзяне, МЗС, Беларусь, санкцыі, бунт, Уладзімір Макей
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі