Аляксандра Сасновіч

Сасновіч за 59 хвілін вылецела з турніру на Мальёрцы

9
Беларуска прайграла дзесяць геймаў запар, саступіўшы і ў першай і ў другой партыях.

МІНСК, 19 чэр — Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч пацярпела паражэнне на старце турніру Mallorca Open у Іспаніі, паведамляе Sputnik.

У матчы 1/16 фіналу беларуска не змагла адолець немку Антонію Лотнер — 4:6, 0:6. Суперніцы правялі на корце 59 хвілін.

Лотнер за выхад у чвэрцьфінал згуляе з пераможцай пары Святлана Кузняцова (Расія) — Анастасія Севастава (Латвія).

Сёння на корт выйдзе яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Вікторыя Азаранка. Яе саперніцай будзе швейцарская тэнісістка Штэфані Фогель.

Раней барацьбу на турніры ў адзіночным разрадзе завяршыла беларуска Арына Сабаленка.

9
Тэги:
Тэніс, Аляксандра Сасновіч, Мальёрка
Каментары