Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка

Сабаленка выйшла ў 1/2 фіналу турніру ў Істбарне

11
(абноўлена 17:33 28.06.2018)
Беларуска на шляху да паўфіналу адолела ўжо трох тэнісістак з топ-30.

МІНСК, 28 чэр — Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (№45 у рэйтынгу WTA) прабілася ў паўфінал турніру Nature Valley International у брытанскім Істбарне, паведамляе Sputnik.

У чвэрцьфінале Сабаленка супрацьстаяла прадстаўніца Чэхіі Караліна Плішкава (7). Гульня завяршылася з лікам 6:3, 2:6, 7:6 (7:5).

Наступнай саперніцай першай ракеткі Беларусі будзе полька Агнешка Радваньска (31). Паўфінал адбудзецца 29 чэрвеня.

Сёння Сабаленка таксама правядзе матч парнага разраду. Разам з кітаянкай Се Шувэй яна згуляе супраць славенкі Андрэі Клепач і іспанкі Марыі-Хасэ Марцінес-Санчэс.

11
Тэги:
тэніс, Арына Сабаленка
Каментары