Сабаленка выйшла ў фінал турніру ў Істбурне

© AFP 2024 / Glyn KIRK Тэнісістка Арына Сабаленка (Беларусь)
Тэнісістка Арына Сабаленка (Беларусь) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларусцы спатрэбілася некалькі гадзін, каб выбіць з розыгрышу польку Агнешку Радваньскую.

МІНСК, 29 чэр — Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (№45 у рэйтынгу WTA) выйшла ў фінал турніру ў брытанскім Істбурне, паведамляе Sputnik.

У паўфінале беларуска сустрэлася з полькай Агнешкай Радваньскай (31). Гульня завяршылася з лікам 6:3, 1:6, 6:3.

За галоўны трафей Сабаленка пазмагаецца з пераможцай пары Каралін Вазняцкі (Данія, 2) — Ангеліка Кербер (Германия, 11). Фінал адбудзецца заўтра, 30 чэрвеня.

Нагадаем, раней паведамлялася, што Сабаленка выступіць у асноўнай сетцы Уімблдона, які стартуе 2 ліпеня. Яе саперніцай будзе румынка Міхаэль Бузарэнску.

Стужка навiн
0