Заўзятары хакейнага клуба дынама-Мінск

Першы матч КХЛ мінскае "Дынама" правядзе супраць "Ак Барса"

7
(абноўлена 15:59 05.07.2018)
У новым сезоне КХЛ "бела-сінія" правядуць 62 матчы, першы хатні паядынак мінчане правядуць 10 верасня.

МІНСК, 5 ліп — Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" правядзе першы матч ў новым сезоне КХЛ супраць дзеючага ўладальніка Кубка Гагарына казанскага "Ак Барса", паведамілі Sputnik у прэс-службе "зуброў".

У чацвер КХЛ апублікавала каляндар на сезон 2018/19. Рэгулярны чэмпіянат стартуе 1 верасня, а завершыцца 22 лютага.

"Мінскае "Дынама" адкрые сезон 3 верасня ў Казані паядынкам з "Ак Барсам", — распавялі ў клубе.

Згодна з календаром на сезон, упершыню з 2011 года матчы пройдуць у дзень памяці яраслаўскага "Лакаматыва" 7 верасня.

Акрамя таго, КХЛ запланавала чатыры вынесеных матчы. "26 і 28 кастрычніка ў Вене "Слован" сустрэнецца з ЦСКА і СКА, а 26 і 28 лістапада ў Цюрыху з гэтымі ж расійскімі клубамі згуляе рыжскае "Дынама", — удакладнілі ў сталічным клубе.

Прадугледжаны таксама тры паўзы ў чэмпіянаце: з 8 па 11 лістапада, з 13 па 16 снежня і з 7 па 10 лютага.

Кожны клуб правядзе 62 матчы, а плэй-оф стартуе 25 лютага.

У мінулым сезоне мінчане занялі дзесятае месца ў Заходняй канферэнцыі і не змаглі выйсці ў плэй-оф.

7
Тэги:
Хакей, ХК Ак Барс (Казань), Кантынентальная хакейная ліга, ХК Дынама (Мінск), Беларусь
Каментары