Гульцы зборнай Расіі і гульцы зборнай Егіпта ў матчы групавога этапу ЧС

Матчы Чэмпіянату свету паглядзелі больш за 2,8 мільёна беларусаў

29
(абноўлена 21:22 06.07.2018)
Самую вялікую цікавасць у беларускіх гледачоў сярод матчаў, якія ўжо прайшлі, выклікала гульня паміж Егіптам і Расіяй.

МІНСК, 6 ліп — Sputnik. Тэлетрансляцыі матчаў Чэмпіянату свету па футболе з 14 па 24 чэрвеня на тэлеканалах "Беларусь 5" і "Беларусь 2" паглядзелі 2,862 мільёна чалавек, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Чэмпіянат свету па футболе праходзіць у гэтыя дні ў Расіі. Усе матчы мундыялю ў рэспубліцы паказваюць тэлеканалы "Беларусь 5" і "Беларусь 2". Белтэлерадыёкампанія распавяла пра рэйтынгі тэлеглядзення гульняў, якія прайшлі з 14 па 24 чэрвеня.

"Паводле дадзеных ТАА "АМГ-Кансалт"/"Рэальнае вымярэнне", за перыяд з 14 па 24 чэрвеня на двух тэлеканалах медыяхолдынга — "Беларусь 5" і "Беларусь 2"- Чэмпіянат свету паглядзелі 2862 тыс. чалавек (40,7% гарадскога насельніцтва Беларусі ва ўзросце старэй 4 гадоў)", — распавялі ў медыяхолдынгу.

Як адзначылі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, найбольшую цікавасць у гледачоў выклікаў матч паміж зборнымі камандамі Расіі і Егіпта, які адбыўся 19 чэрвеня. Аўдыторыя гэтага матчу склала больш за мільён чалавек.

"За азначаны перыяд у топ-5 таксама ўвайшлі матчы: Расія — Саўдаўская Аравія (ахоп аўдыторыі — 760 тысяч) і Партугалія — Іспанія (714 тысяч) з рэйтынгам 4,4% і доляй 16,9% і 14,6% адпаведна, Іран — Іспанія (ахоп аўдыторыі — 850 тысяч, рэйтынг — 4,2%, доля — 13,7%) і Германія — Швецыя (ахоп аўдыторыі — 642 тысячы, рэйтынг — 3,9%, доля — 15%)", — адзначылі ў медыяхолдынгу.

Шмат праглядаў і ў старонак сайта Белтэлерадыёкампаніі, звязаных з Чэмпіянатам: больш за 2,3 мільёна праглядаў за першыя дзесяць дзён ЧС.

"Актыўна беларускія заўзятары падтрымліваюць каманду зборнай Расіі. Пікі праглядаў прыйшліся на стартавы матч дружыны Станіслава Чарчэсава са зборнай Саудаўскай Аравіі, а таксама на дзень гульні са зборнай Егіпта (158 тысяч і 254 тысячы адпаведна). Агляды вострых момантаў названых матчаў сабралі найбольшую колькасць праглядаў і на YouTube-канале "Беларусь 5" (77 і 65 тысяч)", — удакладнілі ў Белтэлерадыёкампаніі.

Агляды матчаў і дзённікі чэмпіянату на YouTube-канале "Беларусь 5" у перыяд з 14 чэрвеня па 4 ліпеня паглядзелі 2,620 мільёна карыстальнікаў. З пачатку правядзення чэмпіянату ў канала 13 тысяч новых падпісчыкаў, а відэа атрымалі больш за 25 тыс. адзнак "падабаецца".

"Высокую цікавасць у інтэрнэт-карыстальнікаў таксама выклікае інфармацыя аб каментатарах тэлеканала "Беларусь 5", якія працуюць на трансляцыях чэмпіянату", — заключылі ў медыяхолдынгу.

Чэмпіянат свету па футболе будзе доўжыцца ў Расіі да 15 ліпеня. Расійская зборная, за якую актыўна заўзеюць беларусы, выступіць у чвэрцьфінальным матчы ўжо 7 ліпеня — супраць каманды з Харватыі.

29
Тэги:
футбол, Чэмпіянат свету па футболе-2018, Белтэлерадыёкампанія, Беларусь
По теме
Чэмпіянат свету па футболе-2018 у Расіі

Расіянін устанавіў у Мінску два сусветныя рэкорды на цвіках - відэа

8
(абноўлена 13:59 20.11.2020)
Мужчына прастаяў на цвіках з дадатковай вагой паўтары хвіліны, а потым на іх жа і адціснуўся 12 разоў. Глядзіце на відэа, каму атлет прысвяціў свае дасягненні.

Валагжанін Міхаіл Сурыкаў устанавіў напярэдадні сусветныя рэкорды ў стойцы на кулаках ва ўпоры на дошцы з цвікамі (з дадатковым вагой 20 кг) і адцісканняў на цвіках, паведамляе Sputnik.

Падчас першага рэкорду Сурыкаў прастаяў на кулаках 1 хвіліну 30 секунд. Гэта дасягненне ён прысвяціў беларускаму народу. "Расія і Беларусь - гэта саюзныя дзяржавы, нашы народы - брацкія. Я нарадзіўся ў Расіі і вельмі люблю сваю радзіму, калі не бываю дома, то сумую. Тут, на беларускай зямлі я адчуваю тыя ж эмоцыі, што і ў Расіі", - сказаў ён.

Другі рэкорд ён прысвяціў "міру ва ўсім свеце" і адціснуўся на цвіках 12 разоў. Спачатку атлет планаваў пяць, але потым у зале хтосьці выгукнуў: "давай дзесяць" - і спартсмен увайшоў у густ.

Паводле слоў Сурыкава, рыхтавацца ён пачаў за два месяцы да дасягнення. Спачатку паволі ўставаў на цвікі, рабіў забіўкі і закатку рук. "Так як ніякіх методык няма, прыйшлося распрацаваць сваю", - падзяліўся ён.

Усе рэкорды Сурыкаў усталяваў у рамках дадатковай праграмы Чэмпіянату свету па самба сярод майстроў, які паходзіць ў "Стайках".

Расіянін таксама з'яўляецца сяміразовым чэмпіёнам свету па баявым мастацтвам і 14-разовым рэкардсменам Кнігі рэкордаў Гінеса.

8
Беларускі лёгкаатлеткі на марафонскай дыстанцыі на ЧС-2019 у Досе

Польшча замест Беларусі прыме Суперлігу па лёгкай атлетыцы ў 2021 годзе

12
(абноўлена 11:25 19.11.2020)
Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі ў лістападзе адмовілася ад правядзення каманднага чэмпіянату Еўропы па тэхнічных прычынах.

МІНСК, 19 ліс - Sputnik. Польшча прыме камандны чэмпіянат Еўропы (Суперлігу) па лёгкай атлетыцы, плануецца, што спаборніцтвы пройдуць 19-20 чэрвеня 2021, такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі.

Спаборніцтвы пройдуць у Хожуве. Чакаецца, што ўдзел у турніры возьмуць каманды Польшчы, Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Італіі, Іспаніі, Украіны і Партугаліі.

Чаму БФЛА адмовілася праводзіць Суперлігу?

У БФЛА адзначылі, што правядзенне каманднага чэмпіянату Еўропы з'яўляецца не рацыянальным. "У год, які стаў алімпійскім, правядзенне Суперлігі з'яўляецца не рацыянальным па прычыне таго, што ўвага ўсіх краін будзе накіравана на Алімпіяду і падрыхтоўку да яе. У сувязі з гэтым не чакаецца ўдзел наймацнейшых атлетаў на дадзеных спаборніцтвах. Безумоўна, эканамічная рэнтабельнасць у алімпійскі год таксама значна зніжаецца", - адзначылі ў федэрацыі.

Суперліга праводзіцца па няцотных гадах і выпадае на год правядзення сусветнага форуму па лёгкай атлетыцы.

12
Тэги:
Лёгкая атлетыка, Беларусь
Касачоў распавёў, чым вопыт Саюзнай дзяржавы дапаможа інтэграцыі ў ЕАЭС

Касачоў распавёў, чым вопыт Саюзнай дзяржавы дапаможа інтэграцыі ў ЕАЭС

0
(абноўлена 16:46 23.11.2020)
Краіны-партнёры па Еўразійскім эканамічным саюзе могуць ўлічыць інтэграцыйны вопыт Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы і прапрацаваць больш канкрэтныя і дакладныя па тэрмінах "дарожныя карты" па розных напрамках супрацоўніцтва.
Косачев рассказал, чем опыт Союзного государства поможет интеграции ЕАЭС

Беларуска-расійскія інтэграцыйныя напрацоўкі на шматгадовы перыяд існавання Саюзнай дзяржавы маглі б дапамагчы ў развіцці ўзаемаадносін краін унутры ЕАЭС. Пра гэта ў ходзе парламенцкага круглага стала выказаўся кіраўнік камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Канстанцін Касачоў.

"Нам здаецца вельмі важным па кожным з кірункаў супрацоўніцтва прапрацоўваць канкрэтныя "дарожныя карты" з дакладна зафіксаванымі тэрмінамі, канкрэтнымі выканаўцамі, якія нясуць адказнасць за выкананне пастаўленых задач", - сказаў Касачоў.

У цяперашні час падрыхтаваны праект праграмы дзеянняў Расіі і Беларусі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, адзначыў расійскі сенатар.

"У адрозненне ад вопыту папярэдніх дзесяцігоддзяў, ён носіць цалкам канкрэтны і прыкладны характар", - сказаў Касачоў.

Таксама ў ходзе круглага стала парламентарыі адзначылі, што перамовы ЕАЭС аб стварэнні зон свабоднага гандлю з іншымі краінамі могуць павысіць узровень тавараабароту.

0
Тэги:
ЕАЭС, Саюзная дзяржава
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі