МІНСК, 8 ліп — Sputnik. Зборная Расіі саступіла камандзе Харватыі ў серыі пенальці ў чвэрцьфінальным матчы Чэмпіянату свету па футболе.
Асноўны час паядынку, які адбыўся ў Сочы, завяршыўся з лікам 1:1. У першым тайме лік адкрыў Дзяніс Чэрышэў, затым роўнасць аднавіў харват Андрэй Крамарыч.
У другім тайме заўзятары не ўбачылі забітых мячоў.
У дадатковы час каманды абмяняліся яшчэ па адным голе. Спачатку вызначыўся футбаліст з Харватыі Дамагой Віда. Затым лік зраўняў Марыё Фернандэс.
У серыі пасляматчавых пенальці ўдача была на баку футбалістаў з Харватыі. Свае спробы ў расіян не рэалізавалі Фёдар Смолаў і Фернандэс, у харват — Матэа Кавачыч.
Паўабаронца зборнай Харватыі Лука Модрыч быў прызнаны найлепшым гульцом матчу.
Для зборнай Расіі выхад у чвэрцьфінал — лепшы вынік у гісторыі на чэмпіянатах свету.
Каманда Харватыі ў паўфінале сустрэнецца з Англіяй, якая 7 ліпеня выйграла ў шведаў. Сустрэча адбудзецца 11 ліпеня на маскоўскім стадыёне "Лужнікі".
МІНСК, 27 сту – Sputnik. Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) хоча, каб чэмпіянат свету па хакеі 2021 года прайшоў у адной краіне, заявіў кіраўнік IIHF Рэнэ Фазель.
IIHF на мінулым тыдні абвясціла, што Мінск не прыме чэмпіянат свету ў 2021 годзе. Планетарны хакейны форум планавалася правесці ў сталіцах Беларусі і Латвіі.
"Ёсць нейкія тэхнічныя дэталі, якія не дазволілі нам прыняць рашэнне аб месцы правядзення чэмпіянату свету сёння. Але пасля сённяшніх абмеркаванняў стала зразумела, што нам яшчэ спатрэбіцца час. Рашэнне мы прымем на наступным тыдні. Магчыма, што ўжо ў панядзелак. Справа ў тым, што мы хочам, каб чэмпіянат свету быў праведзены ў адным месцы, дзе б і гулялі 16 каманд, з улікам сітуацыі з каронавірусам ", - прыводзіць словы Фазеля "Р-Спорт".
Фазель удакладніў, што шансы на правядзенне ЧС ёсць у трох краін - Латвіі, Даніі і Славакіі.
Чэмпіянат свету пройдзе з 21 траўня па 6 чэрвеня.
Чытайце таксама:
МІНСК, 27 сту – Sputnik. Чэмпіянат свету па сучасным пяцібор'і адбудзецца ў Каіры, паведамляецца на афіцыйным сайце Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор’я (UIPM).
На мінулым тыдні, 22 студзеня, стала вядома, што UIPM пазбавіў Мінска права прымаць ЧС, які павінен быў прайсці ў беларускай сталіцы 7-13 чэрвеня. Каментуючы рашэнне міжнароднай арганізацыі, Беларуская федэрацыя сучаснага пяцібор’я назвала яго палітызаваным і "ідучым насуперак з прынцыпамі алімпізму".
Новым месцам правядзення, згодна з рашэннем UIPM, стане Каір.
Адзначаецца, што Каір ужо прымаў чэмпіянат свету ў 2017 годзе, а таксама рэгулярна прымае этапы Кубка свету.
Нагадаем, спаборніцтвы ў Егіпце будуць кваліфікацыйнымі да Алімпійскіх гульняў у Токіо.
Наколькі збалансаваным з'яўляецца цяперашні кантракт на пастаўку газу, як будзе развівацца сітуацыя з пастаўкамі нафты, а таксама варыянты супрацоўніцтва ў галіне атамнай энергетыкі - на гэтыя і іншыя пытанні адказаў:
Чытайце таксама: