Ганаровы консул Харватыі Віталь Любецкі

"Сёння нікога не шкада": як глядзелі матч Расія-Харватыя ў фан-зоне Sputnik

17
(абноўлена 10:17 08.07.2018)
Дзяўчыны-госці фан-зоны ў гэты дзень нікога не шкадавалі і таму ні за каго не заўзелі. А за каго заўзелі мужчыны - у рэпартажы Sputnik.

МІНСК, 8 ліп — Sputnik. Ганаровы консул Харватыі заўзеў за Харватыю, дырэктар тэлеканала "Беларусь-5" — за нечаканую гульню, дырэктар Sputnik — за Расію, а дзяўчаты ў гэты дзень ні за каго не заўзелі, таму што не маглі зразумець, каго шкада.

Карэспандэнт Sputnik сачыла за эмоцыямі чвэрцьфіналу.

Перамагае дружба

Зборная Расіі непрадказальная, а зборная Харватыі — моцны арэшак, лічыць ганаровы консул Харватыі ў Беларусі Віталь Любецкі. Ён з жонкай Кацярынай і дырэктарам тэлеканала "Беларусь-5" Паўлам Булацкім глядзеў матч "Расія — Харватыя" ў фан-зоне Sputnik.

Почетный консул Хорватии Виталий Любецкий болел за Хорватию
© Sputnik /
Ганаровы консул Харватыі Віталь Любецкі заўзеў за Харватыю

За паўгадзіны да матчу ў фан-зоне на разагрэве ў футбалістаў беларускія музыкі спявалі каверы групы Brutto, тут жа сноўдалі беларусы, якія заўзелі за Харватыю, і беларусы, якія пафарбавалі твары расійскім трыкалорам.

Музыканты выступили на разогреве у футболистов
© Sputnik /
Музыкі выступілі "на разагрэве" ў футбалістаў

Беларускі заўзятар апынуўся настолькі шырокі душой і гарачы сэрцам, што гатовы быў заўзець за Харватыю, за Расію, за прыгожы футбол, толькі б гэты дзіўны турнір і квас ў куфлях не скончыліся. Калі ў старажытнасці войны спыняліся на час Алімпіяды, то ў гэтым годзе свет нечакана аб'яднаўся вакол турніру.

"Я ўкраінец, заўзею за Расію. І мой сябар беларус таксама заўзее за Расію. Уцягнуўся не адразу, падчас матчу з Іспаніяй, дакладней, падчас апошніх пенальці, але зараз у Расію верым", — распавялі Вадзім і Сяргей.

Болельщики российской команды в фан-зоне Sputnik
© Sputnik /
Заўзятары расійскай каманды ў фан-зоне Sputnik

За суседнім столікам заўзелі за Харватыю.

"Гэта каманда вартая паўфіналу. А вось, глядзіце, яшчэ фанаты Харватыі ідуць", — паказалі заўзятары на ганаровага консула з жонкай.

Ганаровага консула Харватыі мы распыталі пра падабенства футбола і дыпламатыі, але Любецкі распавёў пра адрозненні. У палітыцы трэба праяўляць гібкасць, а ў футболе можна быць больш прамалінейным у дасягненні мэты, растлумачыў суразмоўца.

Некоторые болельщики признались, что готовы болеть просто за красивый футбол
© Sputnik /
Некаторыя заўзятары прызналіся, што гатовыя заўзець проста за прыгожы футбол

"Мэта вызначае паводзіны, на міжнароднай арэне можа быць некалькі мэтаў, а ў футболе адна — перамагчы", — распавёў Любецкі.

Ён не проста заўзее за каманду, але і сам гуляе ў футбол.

"Турнір — гэта вялікае свята эмоцый, немагчыма заставацца ў баку ад такога дзейства", — распавяла жонка ганаровага консула Кацярына.

За сборную Хорватии от души болели в Минске
© Sputnik /
За зборную Харватыі ад душы заўзелі ў Мінску

Дырэктар тэлеканала "Беларусь-5" Павел Булацкі дыпламатычна чакаў непрадказальнай гульні да дзевяноста, а лепш — ста дваццаці хвілін.

Директор телеканала Беларусь-5 Павел Булацкий
© Sputnik /
Дырэктар тэлеканала "Беларусь-5" Павел Булацкі

"Добра гуляюць. Усё"

Любецкі заўважыў, на беларускім тэлебачанні так шмат прафесійных каментатараў, а яму часам хочацца простых эмоцый. Такіх хапала на фан-зоне.

"Я за Расію па прыколе заўзела, а тут яны ў чвэрцьфінале", — абмяркоўвалі дзяўчыны ў перапынку.

Гостьи фан-зоны Sputnik
© Sputnik /
Гостьи фан-зоны Sputnik

"Месі, Раналда — усё з'ехалі. А Расія гуляе", — здзіўляліся госці фан-зоны.

Некалькі дзяўчат прызналіся, што прыйшлі ў рэстаран з нагоды дня нараджэння сяброўкі, але і за матчам сочаць, прычым многія — за ўсім першынством. Заўзеюць за тых, хто прайграе, кажуць, асабліва шкада было Японію.

"А сёння каго шкада?" — пытаем. — "А сёння нікога не шкада, добра гуляюць".

Юная болельщица
© Sputnik /
Юная заўзятарка

У перапынку мужчыны за суседнім столікам пацвердзілі — гуляюць на самай справе добра. Усе.

17
Тэги:
футбол, Спорт, Sputnik Беларусь, Мінск
Каментары