Стадыён Дынама ў дзень адкрыцця

Квіткі на Еўрапейскія гульні-2019 паступяць у продаж з 1 снежня

18
(абноўлена 15:29 12.07.2018)
Замежныя заўзятары змогуць набыць квіткі на спаборніцтвы праз афіцыйны сайт з 1 сакавіка.

МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Квіткі на II Еўрапейскія гульні паступяць у продаж з 1 снежня 2018 года, паведаміў менеджар па маркетынгу фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Максім Кашкалда.

Мінск прыме Еўрапейскія гульні летам будучага года, маштабныя спаборніцтвы пройдуць з 21 па 30 чэрвеня. Атлеты выступяць у 15 відах спорту.

"Пачатак продажаў квіткоў на Еўрапейскія гульні 2019 года ў Мінску запланаваны на 1 снежня, іх можна будзе набыць на адмысловым сайце minsk2019.ticкetpro.by", — сказаў Кашкалда.

Ён адзначыў, што квіткі таксама можна будзе купіць у больш чым 400 кропках афлайн-продажаў у сетцы партнёраў кампаніі Ticкetpro, пачынаючы з 1 снежня.

Бліжэй да старту Еўрапейскіх гульняў, адзначыў ён, квіткі можна будзе набыць у касах Мінска і іншых гарадах рэспублікі. Кошт квіткоў будзе аб'яўлены ў кастрычніку.

Дызайн квіткоў ужо распрацаваны і зацверджаны. Крыху пазней арганізатары пакажуць, як будуць выглядаць квіткі на цырымоніі закрыцця і адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў.

18
Тэги:
Квіткі, спорт, Еўрапейскія гульні-2019, Беларусь
Тэмы:
Беларусь рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў 2019 (22)
По теме
Еўрапейскія гульні ў РБ будуць асвятляць 1300 журналістаў з розных краін
Еўрапейскія гульні дапамогуць Беларусі ўмацаваць імідж на сусветнай арэне
Еўрапейскія гульні 2019 не саступяць Алімпіядзе
Каментары