Аляксандр Лукашэнка трымае ў руках футбольны Кубак свету

Лукашэнка паедзе на фінальную гульню Чэмпіянату свету ў Маскву

24
(абноўлена 15:04 14.07.2018)
Прэзідэнт Беларусі па запрашэнні прэзідэнта Расійскай Федэрацыі наведае фінальную гульню Чэмпіянату свету і цырымонію ўрачыстага закрыцця.

МІНСК, 14 ліп — Sputnik. Аляксандр Лукашэнка 15 ліпеня будзе глядзець фінальную гульню Чэмпіянату свету па футболе на стадыёне "Лужнікі" ў Маскве. Беларускі лідар адправіцца ў Маскву па запрашэнні прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-сакратара Лукашэнкі Наталлю Эйсмант.

Па словах Эйсмант, Аляксандр Лукашэнка ўважліва сачыў за ходам Чэмпіянату свету, асабліва на стадыі плэй-оф. Беларускі прэзідэнт высока ацаніў вынікі расійскай зборнай.

"Многія каманды паказалі першакласны футбол. У кожным матчы прысутнічала інтрыга, незалежна ад рэгалій гульцоў і рангу фаварытаў. Гэты мундыяль стаў адкрыццём новых зорных каманд", — адзначыла Наталля Эйсмант.

Што ж тычыцца галоўнага пытання — за каго беларускі прэзідэнт будзе заўзець у фінале мундыялю, Наталля Эйсмант адказала "за прыгожы і дзейсны футбол".

У фінале Чэмпіянату свету на поле выйдуць зборныя Францыі і Харватыі, а сёння ўвечары за бронзу будуць змагацца Бельгія і Англія.

24
Тэги:
Чэмпіянат свету па футболе-2018, Аляксандр Лукашэнка, Расія, Беларусь