Лукашэнка глядзеў фінал ЧС па футболе з сынам Мікалаем

© Photo : пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем глядзіць фінал чэмпіянату свету па футболе
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем глядзіць фінал чэмпіянату свету па футболе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы наведаў цырымонію закрыцця і фінал Чэмпіянату па запрашэнні Уладзіміра Пуціна.

МІНСК, 16 ліп — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў цырымонію закрыцця і фінальны матч Чэмпіянату свету па футболе, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Мундыяль завяршыўся 15 ліпеня ў Маскве паядынкам зборных Францыі і Харватыі на стадыёне "Лужнікі". З лікам 4:2 аказаліся мацнейшымі французы.

Беларускі лідэр разам з малодшым сынам Мікалаем наведаў захапляльны матч па запрашэнні прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

© Sputnik / Александр Вильф / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў чэмпіянату свету па футболе FIFA 2018 года на стадыёне "Лужнікі". Злева - прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна, справа налева: прэзідэнт Харватыі Калінда Грабар-Кітаравіч і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.
Президент РФ Владимир Путин на церемонии награждения победителей чемпионата мира по футболу FIFA 2018 года на стадионе Лужники. Слева - президент ФИФА Джанни Инфантино, справа налево: президент Хорватии Колинда Грабар-Китарович и президент Франции Эммануэль Макрон. - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў чэмпіянату свету па футболе FIFA 2018 года на стадыёне "Лужнікі". Злева - прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна, справа налева: прэзідэнт Харватыі Калінда Грабар-Кітаравіч і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.

Сярод ганаровых гасцей фіналу таксама былі прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон з жонкай, кіраўнік Харватыі Калінда Грабар-Кітаравіч, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон з першай лэдзі Францыі Брыджыт і эмір дзяржавы Катар.

Беларускі лідэр раней наведаў матч-адкрыццё ЧС, які адбыўся 14 чэрвеня ў "Лужніках". Тады каманда Расіі перамагла зборную Саудаўскай Аравіі (5:0).

 

Стужка навiн
0