Момант матча Дынама-Брэст - Шахцёр

Марадона не дапамог: "Дынама" прайграла "Шахцёру" пры новым босе

24
(абноўлена 09:01 17.07.2018)
Легендарны аргентынец упершыню прыбыў у Беларусь і назіраў за гульнёй сваіх падапечных з трыбуны.

МІНСК, 17 ліп — Sputnik. Брэсцкае "Дынама" з разгромным лікам саступіла дома "Шахцёру" з Салігорску ў матчы Чэмпіянату Беларусі па футболе, паведаміў карэспандэнт Sputnik.

Сустрэча прайшла ў панядзелак на поле ОСК "Брэсцкі" і завяршылася з лікам 3:1 на карысць гасцей.

Першы гол гульні быў у выкананні гульца "бела-сініх" — на 25-й хвіліне выніковы кідок зрабіў Павел Савіцкі. Астатнія тры галы былі ў выкананні салігарчанаў: Ігара Кузьменкі (32), Эліса Бакая (65), Дзяніса Лапцева (86).

Лепшымі гульцамі матчу былі названыя Павел Савіцкі і Андрэй Клімовіч.

За гульнёй брэстчан упершыню назіраў іх новы кіраўнік — аргентынскі футбаліст Дыега Марадона. Легенда футбола ўпершыню прыбыў у Беларусь учора.

24
Тэги:
футбол, ФК "Дынама" (Брэст), Дыега Марадона, Брэст, Беларусь
Тэмы:
Дыега Марадона ў "Дынама-Брэст" (13)