Гонка легенд-2016

Біятлонная "Гонка легенд" можа прайсці зімой

23
Зараз арганізатары спаборніцтваў думаюць, як правесці іх на высокім узроўні.

МІНСК, 21 ліп — Sputnik. Біятлонная "Гонка легенд" можа прайсці зімой, заявіў старшыня Беларускай федэрацыі біятлона (БФБ) Андрыян Цыбульскі.

"Гонка легенд", арганізаваная беларускай біятланісткай Дар'яй Домрачавай, праходзіла ўсяго двойчы — у 2015 і 2016 гадах. У мінулым годзе арганізатары прынялі рашэнне не праводзіць спаборніцтвы сярод біятланістаў "на пенсіі" з-за падрыхтоўкі Домрачавай да Алімпійскіх гульняў-2018 у Пхенчхане.

"У гэтым годзе "Гонка легенд" пройдзе зімой. Ёсць такое папярэдняе рашэнне. У нас у 2019 годзе чэмпіянат Еўропы. Зараз вырашаем па тэрмінах: побач правесці або сумясціць і ЧЕ, і "Гонку легенд", — сказаў Цыбульскі у інтэрв'ю Sputnik.

Ён дадаў, што ў бягучым годзе беларускаму біятлону спаўняецца 60 гадоў, Раўбічы адзначаць 45-годдзе. "Завяршылі кар'еру нашы знакамітыя спартсменкі. Шмат мерапрыемстваў. Зараз думаем, як на высокім узроўні правесці ўсе", — сказаў на заканчэнне Цыбульскі.

23
Тэги:
Біятлон, "Гонка легенд", Андрыян Цыбульскі, Мінск
Каментары