Тэнісная ракетка і мяч, архіўнае фота

Тэніс: Royal Cup Open пройдзе ў Мінску ў жніўні

18
(абноўлена 17:50 27.07.2018)
У мужчын спаборніцтвы стартуюць крыху раней і пачнуцца з кваліфікацыі.

МІНСК, 27 ліп — Sputnik. Мінск у чарговы раз прыме тэнісны турнір катэгорыі Challenger Royal Cup Open, паведамілі Sputnik арганізатары спаборніцтваў.

На наступным тыдні, 4 жніўня, у Палацы тэніса стартуе кваліфікацыя мужчынскага турніру. Спаборніцтвы ў асноўнай сетцы пачнуцца з 11 жніўня і працягнуцца да 18 жніўня.

"Для гульцоў, якія ўпершыню гуляюць турніры серыі Royal Cup Open у бягучым сезоне, удзел у асноўнай сетцы бясплатны!" — звярнулі ўвагу арганізатары.

Заяўкі прымаюцца да 3 жніўня.

"Кваліфікацыйныя матчы гуляюць тэнісісты, якія не маюць рэйтынгавых ачкоў (не прымалі ўдзелу ў турнірах серыі Royal Cup Open). Таксама ў адборачным турніры могуць гуляць тыя ўдзельнікі, якія не маюць дастатковай колькасці ачкоў, каб трапіць у асноўную сетку турніру", — звярнулі ўвагу арганізатары спаборніцтваў.

З 11 жніўня пройдуць спаборніцтвы сярод жанчын.

Фіналісты Royal Cup Open атрымаюць 50%-ную зніжку на ўдзел у наступным турніры, а пераможцы — бясплатны удзел.

18
Тэги:
тэніс, Мінск
Каментары